Царква Святога Ільі (Дукора)
Славутасць | |
Царква Святога Ільі | |
---|---|
53°40′06,22″ пн. ш. 27°57′14,77″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Дукора |
Канфесія | 1800 г. грэка-каталіцкая, з 1831 г касцёл, з 1864 г. праваслаўная |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | Першае Пухавіцкае благачынне |
Першае згадванне | 1800 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святога Ільі — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў пачатку XIX ст. Да 1831 г. была грэка-ўніяцкай, потым дзейнічала як касцёл. У 1851 годзе ў касцёлы быў пахаваны дзяржаўны і ваенны дзеяч Леў Францавіч Оштарп.
Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.
Да 1990-х гг. будынак выкарыстоўваўся пад клуб.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Варыянтная форма назвы:
- Дукорская Успенская царква
- Свята-Ільінская царква
- Царква Святога Ільі
- Царква Святога Прарока Іліі
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прастакутным у плане аб’ёмам пад гонтавым дахам, які пасярэдзіне і над апсідай раней завяршаўся купаламі. Галоўны фасад фланкіравалі 2 купальныя вежы, якія выходзілі за сцены храма асобнымі прастакутнымі ў плане аб’ёмамі. Уваходны партал фланкіраваны паўкалонамі на вышыню фасада. Да прамавугольнай у плане апсіды з правага боку далучана рызніца. Атынкаваныя і пабеленыя фасады члянёны 2 ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і 3 уваходнымі дзвярамі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Былы касцёл
-
Былы касцёл, бакавы фасад
-
Могілкі на тэрыторыі царквы