Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Карчова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага
53°21′44″ пн. ш. 26°06′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Карчова
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 20042008 гады
Стан дзейнічае
Map

Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міцкевіча, 56.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з апісаннем 1864 года ў вёсцы Туганавічы размяшчалася Свята-Крыжаўзвіжанская драўляная царква, пабудаваная памешчыкам Верашчакам. Царква была прыпісана да Цырынскага Спаса-Праабражэнскага храма. Зямлі 46 дзесяцін. Пры царкве існавала багадзельня.

Сучасная рэлігійная грамада была зарэгістравана 30 лістапада 1999 года. 19 снежня 2008 года адбылося асвячэнне і ўсталяванне крыжа Храма ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага ў вёсцы Карчова[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У якасці матэрыялу для ўзвядзення сцен выкарыстоўвалася сілікатная цэгла. Храм адрозніваецца простым выглядам, самым заўважным дэкаратыўным элементам з’яўляецца купал у форме цыбуліны, усталяваны на высокім барабане, што характэрна для рэтраспектыўна-рускага стылю[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.