Карчова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Карчова
Tuhanavičy, Vieraščaka. Туганавічы, Верашчака (N. Orda, 23.07.1876).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Туганавічы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 820 026
Карчова на карце Беларусі ±
Карчова (Беларусь)
Карчова
Карчова (Брэсцкая вобласць)
Карчова

Карчо́ва[1] (трансліт.: Karčova, руск.: Карчёво) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 35 км на поўнач ад Баранавіч, за 1 км ад р. Сэрвач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова вёска мела назву Туганавічы. У краязнаўчай літаратуры часта сцвярджаецца, што назва паселішча паходзіць ад татарскага імя Туган, такую этымалогію звычайна падмацоўваюць згаданымі ў дакументах 1566 і 1570 гадоў урочышчамі Ардынка (Ардынцоўшчына), Татараўшчына і «гаем альховым за татарамі» ў ваколіцах Туганавіч. Аднак пэўны Туган з крыніц бліжэй не вядомы.

Першымі вядомымі ўладальнікамі Туганавіч был паны Івашка і Юшка Гойцавічы, згадкі пра дзейнасць якіх вядомы да 1450-1460-х гадоў. Згадваецца паселішча з часоў вял.кн. Казіміра Ягелончыка, 10 чэрвеня 1471 года маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч у тэстаменце запісаў сяло Туганава сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа.

Пры вял.кн. Жыгімонце Старым Туганавіцкі двор пераходзіць ва ўласнасць Масальскім, якія ўзялі сабе па маёнтку прыдомак Туганоўскія, пад ім і згадваюцца ў 1510 годзе. У XVII ст. маёнткам па частках валодалі Дайнэкі, Гарніцкія, Касцянецкія і Туганоўскія. З 1758 года Туганавічы сталі ўласнасцю Верашчакаў. У другой палове XVIII ст. быў створаны Туганавіцкі пейзажны парк, які займаў плошчу каля 5 га.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе маёнтак і вёска Туганавічы мелі 40 дамоў. Частымі гасцямі гаспадароў маёнтка былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка.

З 1831 года маёнтак зноў набылі Туганоўскія. Канстанцін Туганоўскі ўзяў шлюб з Сафіяй Верашчакай; падтрымліваў сувязі з К. Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэвалюцыйнай барацьбе. У час паўстання 1863—1864 гадоў у маёнтку Туганавічы была створана зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстання — Мілавіды.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе вёска Карчова ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

З 16 ліпеня 1954 года па 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Карчоўскага сельсавета[3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971 — камбінат бытавога абслугоўвання, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін.
  • 1998 — сядзібы выканкома сельсавета і калгаса, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом быту, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 74 двары, 517 жыхароў (1909)
  • 342 жыхары (1959)
  • 445 жыхароў (1970)
  • 123 гаспадаркі, 413 жыхароў (1971)
  • 175 падвор’яў, 496 жыхароў (1998)
  • 175 гаспадарак, 464 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Старачаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба ў Туганавічах. Канец XIX ст.
  • Сядзіба Верашчакаў

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]