Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай | |
---|---|
| |
52°03′17,32″ пн. ш. 27°12′44,98″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Давыд-Гарадок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Столінскае благачыненне |
Архітэктурны стыль | Рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1913 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1913 годзе з цэглы на месцы драўлянай Уваскрасенскай царквы 1844 г.[1] З 1848 па 1890 гадах на гэтым месцы знаходзіўся касцёл Божага Цела. Побач пабудавана прыпісная цагляная капліца.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вылучаецца развітай і шматпланавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: прытвор, званіца над трапезнай, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт фарміруе шматкупалле: пяцігалоўе над асноўным аб'ёмам, макаўкі над званіцай, прыдзеламі і апсідай. На чырвонацагляным фоне муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору: аркатурныя, гарадковыя і шырыначныя фрызы, кілепадобныя ліштвы і броўкі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі. У адзінай архітэктурнай трактоўцы вырашана 3-арачная брама, завершаная цыбулепадобнай галоўкай і бакавымі шатрамі.
Капліца
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьмігранным шатровым аб'ёмам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Апяразана аркатурным парапетам у аснаванні шатра, поясам кілепадобных бровак у фрызавай частцы. Каларыстычнае багацце архітэктуры стварае спалучэнне чырвонацаглянай муроўкі сцен і пабеленых элементаў дэкору: вуглавых лапатак, шырыначнага фрыза, ліштваў арачных праёмаў.
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок)
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)