Перайсці да зместу

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Кунцаўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
52°56′40″ пн. ш. 26°52′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у вёсцы Кунцаўшчыне Клецкага раёна Мінскай вобласці.

На могілках. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. з дрэва.

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольнымі ў плане зрубамі прытвора, малітоўнай залы, апсіды з бакавой рызніцай. Трохвугольны франтон двухсхільнага даху над прытворам завершаны пяціграннай шатровай званічкай з макаўкай. Шатровы дах над малітоўнай залай і вальмавы над апсідай таксама вянчаюць макаўкі. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Побач, з боку храма, адасоблена пастаўлена драўляная чатырохгранная шатровая званіца.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.