Перайсці да зместу

Кунцаўшчына (Клецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кунцаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
42
Насельніцтва
47 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Паштовыя індэксы
222645
Аўтамабільны код
5
СААТА
6225839052
Кунцаўшчына (Беларусь)
Кунцаўшчына
Кунцаўшчына
Кунцаўшчына (Мінская вобласць)
Кунцаўшчына
Кунцаўшчына

Ку́нцаўшчына[1] (трансліт.: Kuncaŭščyna, руск.: Кунцевщина) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Морацкага сельсавета. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы захад ад Клецка, 28 км ад чыгуначнай станцыі Клецк (на лініі АсіповічыБаранавічы), 166 км ад Мінска[2].

У 1800 годзе згадваецца як фальварак у Слуцкім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Налічвалася 6 жыхароў, дзейнічалі драўляны сядзібны дом і вятраны млын. З 1883 года ў маёнтку, які належаў Вайніловічам, працаваў вінакурны завод, што лічыўся самым значным у губерні. У 1897 годзе вёска ў складзе Кіевіцкай воласці, налічвалася 11 двароў, 145 жыхароў, працаваў вінакурны завод. У 1908 годзе — 44 жыхары.

З лютага да снежня 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе БССР. З лютага па жнівень 1919 года ў складзе Літ-Бел ССР. Са жніўня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года акупіравана польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 года ў складзе БССР.

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, вёска ўвайшла ў склад Польшчы, дзе належала да Заастравецкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Цепярэвецкім сельсавеце. З 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Нагорнаўскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Нясвіжскім раёне.

У 1940 годзе былы фальварак налічваў 23 двары, 134 жыхары. У гэтым жа годзе на базе маёнтка і вёсак Лазавічы і Макраны быў утвораны калгас «Чырвоны Сцяг».

У Вялікую Айчынную вайну з 26 чэрвеня 1942 года да 4 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 2 вяскоўцы загінулі ў баях на франтах.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нагорнаўскага сельсавета[3].

  • XIX стагоддзе: 1800 — 6 чал.; 1897 — 145 чал.
  • XX стагоддзе: 1908 — 44 чал.; 1940 — 134 чал.; 1959 — 217 чал.; 1970 — 247 чал.; 1988 — 150 чал.; 1998 — 114 чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 — 47 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе ў вёсцы працавалі ферма буйной рагатай жывёлы, клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, магазін. На 2009 год дзейнічалі ферма і клуб-бібліятэка. Вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны Сцяг» (цяпер СВК «Лазавічы», цэнтр — в. Лазавічы).

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — Т. 8. — С. 464. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234