Царква ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага (Вулька Аброўская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага
52°34′49″ пн. ш. 25°29′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вулька Аброўская
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага — праваслаўны храм у в. Вулька Аброўская Івацэвіцкага раёна Брэсцкай воблаці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў XIX ст. з сасновага брусу ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У 1990-я гады абкладзена цэглай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Адназрубнае з трохграннай апсідай збудаванне, накрытае двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай, з паўдневага боку да якой далучаецца прыруб рызніцы пад 1-схільным пакрыццём. Над галоўным фасадам узвышаецца ўрэзаны ў дах чатырохгранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай (раней васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам). Франтон фасада зашыты «ў елку» і акаймаваны каля аснавання шырокім гонтавым адлівам. Фасады вертыкальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Аналагічныя праёмы на гранях апсіды чаргуюцца з ромбападобнымі. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна паўтарае форму франтона асноўнага аб’ёму.

Званіца

Перад царквой пастаўлена двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай. Верхні ярус-звон з арачнымі прасветамі. Грані званіцы вертыкальна ашаляваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4