Царква ў імя святой блажэннай Матроны Маскоўскай (Салігорск)
Славутасць | |
Царква ў імя святой блажэннай Матроны Маскоўскай | |
---|---|
52°46′17″ пн. ш. 27°32′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Салігорск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 2017—2019 гады |
Царква ў імя святой блажэннай Матроны Маскоўскай — драўляны праваслаўны храм у горадзе Салігорску Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]6 лютага 2015 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній багаславіў стварэнне новай грамады. 25 чэрвеня 2015 года рэлігійная грамада атрымала сведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. 4 кастрычніка 2015 года грамада арандавала прыватны дом па вул. Спартовая.
У 2016 гады быў распрацаваны праекта храма. 22 траўня 2017 года адбылося асвячэнне ўчастка зямлі, пасля якой пачалася праца па закладцы падмурка храма і гасблока. 2 траўня 2018 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў закладку памятнай капсулы і асвячэнне першага вянка храма.
6 кастрычніка 2019 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў асвячэнне храма[1][2].
Зноскі
- ↑ Царква ў імя святой блажэннай Матроны Маскоўскай (Салігорск) Архівавана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ Первые кадры из храма святой блаженной Матроны Московской за пару дней до его открытия Архівавана 25 кастрычніка 2019.