Цві Замір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цві Замір
іўр.: צבי זמיר
4-ы Director of the Mossad[d]
1968 — 1973
Папярэднік Meir Amit[d]
Пераемнік Yitzhak Hofi[d]

Нараджэнне 3 сакавіка 1925(1925-03-03)
Смерць 2 студзеня 2024(2024-01-02)[1] (98 гадоў)
Імя пры нараджэнні польск.: Cvika Zarzevski
Дзеці Dani Zamir[d]
Дзейнасць разведчык, службовая асоба, палітык, разведчык
Месца працы
Род войскаў Армія абароны Ізраіля[d]
Званне Алуф[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цві Замір (іўр. צבי זמיר‎), пры нараджэнні Цвіка Заржэўскі (польск.: Zvicka Zarzevsky; 3 сакавіка 1925, Лодзь, Польшча — 2 студзеня 2024, Тэль-Авіў) — ізраільскі ваенны і грамадскі дзеяч, начальнік знешняй разведкі Масад.

Служба ў Масадзе[правіць | правіць зыходнік]

Прызначаны ў 1968 годзе на пасаду дырэктара знешняй разведкі Масад. У 1972 годзе палестынскія тэрарысты з арганізацыі «Чорны верасень» здзяйсняюць тэракт на мюнхенскай Алімпіядзе. Цві Замір знаходзіўся ў гэты час у Мюнхене і спрабаваў дапамагчы нямецкім спецслужбам у вызваленні ізраільскіх спартсменаў. Немцы адмаўляліся ад любой дапамогі і іх «добры план» правальваецца. Усіх закладнікаў забілі. Голда Меір даручыла Масаду арганізаваць аперацыю адплаты, вядомую пад імем «Гнеў Божы». Цві Замір бліскуча справіўся з заданнем. Да канца тэрміну яго знаходжання на пасадзе дырэктара Масада, большасць тэрарыстаў з «чорнага спісу» знішчаныя, у тым ліку Алі Хасана Саламэ, які спланаваў мюнхенскі тэракт.

У красавіку 1973 года, агенты Масада бяруць удзел у аперацыі «Вясна маладосці» (אביב נעורים), па знішчэнні трох высокапастаўленых дзеячаў ФАТХ у Ліване.

Адзіным сур’ёзным праколам Цві Заміра стала яго няздольнасць пераканаць ізраільскі ўрад у намеры арабскіх краін пачаць вайну ў 1973 годзе, хоць Замір атрымліваў звесткі ад свайго самага высокапастаўленага агента ў Егіпце — зяця прэзідэнта краіны Гамаля Насера, доктара Ашрафа Маруана.

Пайшоў у адстаўку ў верасні 1974 года.

Зноскі