Цеалін (Ваўкавыскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Цеалін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Цеалін на карце Беларусі ±
Цеалін (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Цеалін (Ваўкавыскі раён)
Цеалін (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Цеалін (Ваўкавыскі раён)

Цеалі́н[1] (трансліт.: Ciealin, руск.: Теолин) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з сярэдзіны XVIII ст. У 1796 г. маёнтак Цеалін, які належаў Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ, пражывалі 7 шляхціцаў, 2 вольныя селяніны і 43 прыгонныя. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 121 жыхар. Захаваўся палацава-паркавы комплекс XVIII-XIX ст., які належаў Грыбоўскім. Размешчаны на левым беразе р.Рось. Плошча каля 8 га. З 1947 г. у ім размешчаны санаторый “Рось” (да 1983 г. — дом адпачынку).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 01.01.2004 г. 30 двароў, 119 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Крама, аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся 2 мураваныя сядзібныя дамы (перабудаваны ў 1940-я гады для санаторыя). Парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнай планіроўкі. З поўначы і ўсходу абмежаваны 2 каналамі, якія запаўняюцца вадой р.Рось. Мае трохчасткавую кампазіцыю. Першая частка — на вяршыні ўзгорка, паміж 2 сіметрычна пастаўленымі сядзібнымі дамамі, уяўляе сабой партэр з кветнікамі, кустамі, адзіночнымі пасадкамі дрэў. Другая частка — на пакатых схілах узгорка. Тут на розных узроўнях праходзяць 3 паўкальцавыя алеі, аб'яднаныя лесвіцамі, якія вядуць да партэра. Трэцяя частка, размешчаная ў нізкай пойме ракі і абмежаваная каналамі, мае маляўнічую планіроўку з шырокімі палянамі і групамі дрэў. Пераважаюць лісцевыя пароды — клён, ліпа. Цэнтр кампазіцыі — галоўная алея, якая пачынаецца ад вяршыні ўзгорка, праходзіць перпендыкулярна паўкальцавым алеям праз усю паркавую тэрыторыю, аб'ядноўваючы 3 яе часткі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тавалі́н

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]