Краснасельскі сельсавет
| Краснасельскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
| Уключае | 18 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Краснасельскі |
| Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 18 кастрычніка 2013 |
| Дата скасавання | 7 чэрвеня 1958 |
| Насельніцтва (2019) | 7 406 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Краснасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Краснасельскі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Краснае Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак Краснасельскі. 7 чэрвеня 1958 года Краснасельскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтвораных Краснасельскага і Роскага пассаветаў. 20 кастрычніка 1959 года да Краснасельскага пассавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 19 жніўня 1985 года ў склад пассавета з Ваўкавыскага сельсавета перададзена вёска Пагараны[1]. 18 кастрычніка 2013 года Краснасельскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, адначасова ў склад сельсавета перададзены аграгарадок Юбілейны і вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы з Ваўкавыскага сельсавета[2].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў, без Краснасельскага) — 820 чалавек[3], з іх 76,6 % — беларусы, 16,8 % — палякі, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7406 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.