Церахава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Церахава
Морфаметрыя
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,33 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,6 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Церахава (Беларусь)
Церахава
Церахава
Церахава (Мінская вобласць)
Церахава
Церахава
Map

Це́рахава — возера ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 25 км на паўднёвы захад ад горада Капыль, каля вёскі Семежава. Адносіцца да басейна ракі Морач.

Плошча паверхні 0,14 км², даўжыня 0,68 км, шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Размешчана ў асушаным балотным масіве. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Возера бяссцёкавае. На паўднёвым захадзе пратокай злучана з невялікім безыменным возерам. Возера мае сезонны характар, яго напаўняльнасць залежыць ад колькасці атмасферных ападкаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]