Цыбуля вуглаватая
Цыбуля вуглаватая | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Allium angulosum L. | |||||||||||||||||||||
|
Цыбуля вуглаватая (Allium angulosum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Цыбуліны вузка-канічныя, таўшчынёй 0,5-0,75 см, па 1-3 прымацаваныя да гарызантальнага або ўзыходзячага карэнішча, з шараватымі, плёнкавымі, суцэльнымі абалонкамі. Сцябло вышынёй 25-50 см, вуглаватае, тонкае.
Лісты у ліку пяці-шасці, у аснове сцябла збліжаныя, кіляватыя, вузкалінейныя, шырынёй 2-4 мм, тупыя, гладкія, прамыя, даўжэй паловы сцябла.
Парасонік пучкавата-паўшарападобны або часцей паўшарападобны, шматкветкавы, густы. Лісточкі шырока-званочкавага калякветніка ружова-фіялетавыя, з малапрыкметнай жылкай, даўжынёй 6-7 мм, вострыя, даўгаватыя, амаль роўныя. Ніткі тычынак трохі або на чвэрць карацей лісточкаў калякветніка, пры самай падставе паміж сабой і з калякветнікам зрослыя, суцэльныя, шылападобныя, унутраныя трохі шырэй. Слупок не выдаецца з калякветніка.
Каробачка амаль у паўтара разы карацейшая за калякветнік.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Сібіры і Кыргызстана.
Расце на лугах.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце выкарыстоўваюць у ежу.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[1] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Цыбуля вуглаватая
| |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[2] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[1] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:
- Allium acutangulum Schrad.
- Allium angulare Pall.
- Allium angulatum Pall.
- Allium angulosum Krock., nom. illeg.
- Allium calcareum Wallr.
- Allium danubiale Spreng.
- Allium inodorum Willd., nom. illeg.
- Allium laxum G.Don
- Allium lusitanicum F.Delaroche, nom. illeg.
- Allium microcephalum Willd. ex Kunth, nom. inval.
- Allium odorum Kar. & Kir., nom. illeg.
- Allium reticulatum Wallr., nom. illeg.
- Allium senescens Suter
- Allium stramineum Schur, nom. illeg.
- Allium triquetrum Schrad. ex Schult. & Schult.f., nom. inval.
- Allium uliginosum Kanitz, nom. illeg.
- Cepa angulosa (L.) Bernh.
- Maligia fastigiata Raf.
- Xylorhiza angulosa (L.) Salisb., nom. inval.
Зноскі
- ↑ а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
- ↑ Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Введенский А. И. Род 267. Лук — Allium L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 164. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 330. Allium angulosum L. — Лук угловатый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 440. — ISBN 8-87317-091-6.