Цыркумфлекс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Картка сімвала Шаблон:Дыякрытычныя знакі Шаблон:Літары з цыркумфлексам

Цыркумфле́кс (лац.: circumflexus), камора, або перыспамéна[1]. — дыякрытычны знак і камп'ютарны сімвал.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыякрытычны знак[правіць | правіць зыходнік]

  • У французскай мове (сірканфлекс) ставіцца над галоснай і пазначае зычны гук (звычайна «s»), які некалі вымаўляўся, але пазней выпаў, і доўгі час пазначаўся «нямой» літарай: tête < teste. Пазначае адкрытае «е» [ε].
  • У партугальскай мове ставіцца над галоснымі â, ê, ô і пазначае іх закрытае вымаўленне пад націскам, напрыклад, у слове você, а таксама для адрознення амонімаў (дзеяслова pôr ад прыназоўніка por)
  • У алфавіце эсперанта існуе 5 зычных літар з цыркумфлексам: ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, якія чытаюцца адпаведна [t͡ʃ]? , [dʒ]?, [х]?, [ʒ]? і [ʃ]?.
  • У румынскай мове існуе 2 галосныя літары з цыркумфлексам: â і î, якія пазначаюць гук «ы».
  • У валійскай мове выкарыстоўваецца для пазначэння даўгаты галосных.
  • У курдскім алфавіце тры літары з цыркумфлексам.

У праграмаванні[правіць | правіць зыходнік]

У наборы з клавіятуры ёсць ^ (карат, або стрэшка[Крыніца?] — сімвал, які ўжываецца асобна, не як дыякрытык).

  • У мовах праграмавання C, C++, Java, C# і некаторых іншых цыркумфлекс пазначае аперацыю пабітавага XOR (выключальнага АБО).
  • У C++/CLI выкарыстоўваецца пры абвяшчэнні кіраванага аб'екта:
  Object ^obj = gcnew Object();
  • У Pascal пазначае «паказальнік».
  • У мове Smalltalk пазначае вяртанне аб'екта-значэння з метаду.
  • У заснаваных на Бейсіку мовах праграмавання, Mathematica, MATLAB, Forth і на мікракалькулятарах (нароўні з функцыяй «XY») абазначае ўзвядзенне ў ступень.
  • У рэгулярных выразах і ў тых мовах, дзе яны выкарыстоўваюцца (AWK, Perl і г.д.) у залежнасці ад кантэксту пазначае або пачатак радка, або інвертаванне групы сімвалаў. (напрыклад: "^[^0-9]" — не-лічба ў пачатку радка).
  • У мове MUMPS, Caché папярэднічае імёнам глабальных пераменных і праграм. Глабальныя пераменныя, у адрозненне ад лакальных (імёны якіх не пачынаюцца з ^) захоўваюць значэнні ў базе даных.
  • У мове Parser азначае выклік функцыі.

У мовах апісання даных[правіць | правіць зыходнік]

  • У мове апісання складанага тэксту ΤΕΧ і пашыраным варыянце мовы апісання матэматычных выразаў eqn выкарыстоўваецца для ўказання верхняга правага індэкса: напрыклад, x^{y^z} (аднолькава ў TeX і eqn) будзе выглядаць прыблізна як
  • У простым тэксце (plain text) цыркумфлекс выкарыстоўваецца для вылучэння (падкрэслення) вышэйстаячага радка:
Прыклад падкрэсленага тэксту
        ^^^^^^^^^^^^^

У інтэрнэце[правіць | правіць зыходнік]

  • У інтэрнэт-чатах і форумах сімвал ^ служыць складовай часткай адной з разнавіднасцей японскага смайла ^_^.
  • Там жа выкарыстоўваецца ў камбінацыях ^W і ^H для імітацыі выдалення апошняга слова або сімвала адпаведна, напрыклад «нельга не^W пагадзіцца» азначае тое ж, што і «нельга пагадзіцца».
  • Часам служыць скарочаным абазначэннем клавішы ctrl, напрыклад «Для захавання дакумента націсніце ^S»

У матэматыцы і фізіцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Знак ужываецца для абазначэння матэматычных аператараў.
  • У фізіку знак увайшоў з развіццём квантавай механікі, дзе таксама выкарыстоўваецца для абазначэння аператараў, напрыклад,  — аператар імпульсу,  — гамільтаніян сістэмы. У прыкладных тэкстах (фізічных і пад.) азначэнне аператара могуць не пісаць дзеля спрашчэння выгляду формул.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі