Цюленевы (Каспійскае мора)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цюленевы
рус. Тюлений
Пристань плавзавода на острове Тюлений.jpg
Рэшткі прыстані
Характарыстыкі
Плошча18 км²
Размяшчэнне
44°29′ пн. ш. 47°31′ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Краіна
Цюленевы (Каспійскае мора) (Каспійскае мора)
Цюленевы
Цюленевы
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Востраў Цюленевы (руск.: Тюлений остров) — востраў у паўночна-заходняй частцы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Рэспублікі Дагестан (Расійская Федэрацыя). Плошча не перавышае 18 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На картах Расіі востраў упершыню з'явіўся ў 1817 г. пад назвай Цюленевай банкі. У 1823 г. былі складзены абрысы сушы і кароткае апісанне. У канцы XIX ст. для рыбакоў была ўзведзена праваслаўная капліца.

У першай палове XX ст. на востраве дзейнічаў рыбны завод, было пабудавана паселішча. Узімку вялася здабыча цюленяў. У 1958 г. пачалося азеляненне. Аднак з-за падвышэння ўзроўня Каспія і паніжэння рыбалоўных рэсурсаў паселішча было ліквідавана.

У наш час на востраве працуе метэаралагічная станцыя, вядзецца выпас авечак і коз. Насельніцтва складае ўсяго некалькі чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў нагадвае абрысамі трохвугольнік. Даўжыня да 5 км, шырыня да 2 км. Аднак памеры і знешні выгляд моцна залежаць ад узроўню Каспійскага мора. Знаходзіцца ў 161 км на поўнач ад Махачкалы і 1782 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Цюленевы востраў нізінны, складзены пясчанымі наносамі і бітымі ракавінамі. Паўднёва-усходнюю частку займаюць пясчаныя выдмы, якія дасягаюць 2 - 2,5 м у вышыню. Заходняя частка ўзвышаная. На ёй сустракаюцца крыніцы пітной вады. Астатнія землі занятыя засоленымі лугамі. Падчас штормаў яны часцяком затапляюцца морам.

Клімат умераны засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня −1,2° C, ліпеня 25,7° C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Прырода вострава даволі бедная. Каля ўсходняга ўзбярэжжа растуць травы. На заходнім беразе - вербы. Аднак раслінам пагражае статак хатняй жывёлы, якую трымаюць мясцовыя прадпрымальнікі. Фаўна - каспійскія цюлені, грызуны, лісы, вожыкі. Востраў з'яўляецца месцам адпачынку пералётных птушак. Шмат чапль, пеліканаў, гарбатак і г. д.

Абмяркоўваецца магчымасць уключэння Цюленевага вострава ў склад Дагестанскага запаведніка.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]