Цюльпан лясны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цюльпан лясны
Wilde Weinbergstulpe.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tulipa sylvestris L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43106
NCBI  248498
EOL  1083021
GRIN  t:404988
IPNI  543106
TPL  kew-290017
Tulipa sylvestris

Цюльпан лясны, гарду́к[3] (Tulipa sylvestris) — травяністая расліна сямейства лілейных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30-40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20-25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Міжземнамор’е (поўдзень Італіі, Балканскі паўвостраў); натуралізаваўся ў многіх краінах Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, на поўдні Скандынавіі. Месцы росту — шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў канцы мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў.

Выкарыстанне і ахова[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. В. Ластоўскі Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. старонка 802
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны