Лілейныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Liliaceae)
Лілейныя

Лілея кучаравая (Lilium martagon)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liliaceae Juss. (1789), nom. cons.

Сінонімы
Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42633
NCBI  4677
EOL  4174
GRIN  f:652
IPNI  30000259-2
FW  54578

Лілейныя[3] (Liliáceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Лілеякветныя (Liliales). Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя амаль па ўсім зямным шары; для іх характэрны доўгае лінейнае лісце і ўтварэнне запасальных органаў — карэнішчаў, цыбулін і клубнецыбулін. Многія віды — папулярныя дэкаратыўныя прыгожаквітнеючыя расліны.

Агульная колькасць родаў (па стане на 2012 год) — 19[4], агульная колькасць відаў — 610[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травы, у асноўным — шматгадовыя, радзей — кусты або дрэвы.

Лісце заўсёды суцэльнае, без прылісткаў і толькі па выключэнні з хвосцікамі.

Надземны парастак у большасці выпадкаў просты (гэта значыць не мае разгалінаванняў). Падземны парастак звычайна перайначаны, мае выгляд карэнішча, цыбуліны ці клубнецыбуліны, з дапамогай якіх расліны захоўваюцца падчас халадоў або засухі (у гарачых краінах).

Кветкі абодваполыя, правільныя або злёгку развітыя мацней у адзін бок, чым у іншы, то ёсць двухсіметрычныя. Калякветнік даліатны, ярка афарбаваны. Лік 3 захоўваецца ва ўсіх пяці колах, так што колькасць частак калякветніка і тычынак 6. Завязь верхняя, рэдка паўніжняя; у яе трох гнёздах па многу або па некалькі семязавязяў, якія ператвараюцца ў бялковае насенне. Формула кветкі:

Плод — трохгнёздавая каробачка, якае пры паспяванні лопаецца на тры створкі, або ягада.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя паўсюль, але больш за ўсё ў цёплых краінах, менш - паміж тропікамі, яшчэ менш у халодных краінах і высока нагорных.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Спіс заснаваны на базе даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю (2006 год)[5]:

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Многія прадстаўнікі сямейства Лілейные складаюць здаўна ўпрыгожваюць сады (цюльпаны, лілеі, рабчыкі).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Лілейныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 7 мая 2010)
  5. Govaerts, R., Dransfield, J., Zona, S.F, Hodel, D.R. & Henderson, A. (2006). World Checklist of Liliaceae. The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew. Published on the Internet; http://apps.kew.org/wcsp/qsearch.do;jsessionid=BA241719F3093133553E7B838A5A77AD accessed 30 March 2009
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 472.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]