Чаркасы (марскі тральшчык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Чаркасы»

«Чарка́сы» (U-311) — марскі тральшчык праекта 266М, карабель супрацьміннай абароны марской зоны ВМС Украіны. У ВМФ СССР называўся «разведчык» (завадскі нумар 950).

Асаблівасці праекту[правіць | правіць зыходнік]

Праект 266М — мадэрнізаваная версія тральшчыкаў праекту 266 — спецыялізаваных караблёў, прызначаных для выканання задач супрацьміннай абароны атрадаў баявых караблёў, канвояў, асобных караблёў і судоў у марской і блізкай акіянскіх зонах праз пошук і выяўленне марскіх якарных і донных мін, іх тралення і знішчэння.

Акрамя таго, гэтыя караблі былі прыстасаваны для пастаноўкі актыўных і абарончых мінных загарод. У выніку эксплуатацыі тральшчыкаў 266-га праекту быў выяўлены шэраг недахопаў у параўнанні з аналагічнымі караблямі замежнай вытворчасці, у прыватнасці:

  • адсутнасць сродкаў гідраакустычнага пошуку донных мін,
  • недастатковыя хадавыя характарыстыкі.

Разам з тым у 1960-х гадах з'явілася новае карабельнае ўзбраенне і спецыяльнае абсталяванне, з-за гэтага паўстала патрэба мадэрнізацыі праекту. У 1965 годзе тактыка-тэхнічнае заданне на распрацоўку тральшчыкаў праекту 266М атрымала Заходняе праектна-канструктарскае бюро.

Новы праект адрозніваўся ад папярэдніка больш дасканалым супрацьмінным узбраеннем: замест электрамагнітнага трала ён быў абсталяваны глыбакаводным тралам з апаратурай кіравання, тралам для знішчэння актыўных мін, тэлевізійным і комплексным шукальнікамі мін, якія цягнуцца за суднам, гідраакустычнай станцыяй «Мезень» (якая забяспечвае выяўленне донных мін). Выкарыстанне слабамагнітных матэрыялаў корпуса, сучасных (на той час) канструкцыйных рашэнняў для праектавання рухальнай устаноўкі, дазволілі знізіць да мінімуму ўласныя акустычныя палі судна[1]. Марскія тральшчыкі праекту 266М будаваліся Сярэдненеўскім і Хабараўскім суднабудаўнічымі заводамі ў 1970—1978 гадах. Усяго быў пабудаваны 31 тральшчык дадзенага тыпу[2].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Марскі тральшчык з заводскім нумарам C-950 быў закладзены ў элінгі Сярэдне-Неўскага суднабудаўнічага завода ў 1975 годзе. Спушчаны на ваду праз год. Залічаны ў спісы караблёў Ваенна-марскога флоту СССР 10 чэрвеня 1977 года. Загадам галоўнакамандуючага ВМФ залічаны ў склад Чарнаморскага флоту. Пасля распаду СССР перайшоў да Украіны.

Расійская інтэрвенцыя ва Украіне (2014)[правіць | правіць зыходнік]

Амаль адразу судна апынулася заблакаваным на возеры Данузлаў, адзіны марскі шлях з возера быў перакрыты праз затапленне некалькіх расійскіх караблёў (з 6 па 13 сакавіка было затоплена 4 караблі, якія блякавалі сваімі карпусамі выхад з возера). Каманда тральшчыка «Чаркасы» прыняла рашэнне адплыць на судне да цэнтру возера.

  • 21 сакавіка «Чаркасы» паспрабаваў «сцягнуць» адзін з затопленых караблёў перакрываючых выхад з акваторыі возера Данузлаў. Аднак магутнасці «Чаркасаў» было недастаткова для такой справы, і праз гадзіну спроб тральшчык быў вымушаны адыйсці ў глыб возера, дзе заняў кругавую абарону разам з дэсантным караблём «Канстанцін Альшанскі»[3]. Трэба дадаць, што ў гэты час на прычале на возеры знаходзіўся марскі тральшчык «Чарнігаў». Капітан «Чаркасаў» прасіў дапамогу ў тральшчыка «Чарнігаў», каб можна было сцягнуць адзін з блякуючых караблёў агульным моцам двух тральшчыкаў, аднак тральшчык «Чарнігаў» вырашыў здацца расійскім ваенным.
  • 23 сакавіка 2014 г. судна здзейсніла спробу прарвацца з возера Данузлаў, але падаспеўшы расійскі катар, ударыў у борт судна, пасля чаго насавая часта «Чаркасаў» апынулася на мелі. Спроба прарвацца паміж затопленных караблёў нічым не скончылася[4].
  • 24 сакавіка 2014 г. — спроба штурму судна з дапамогай хуткасных катараў не ўвянчалася поспехам[5].
  • 25 сакавіка 2014 г. — тральшчык «Чаркасы» быў захоплены расійскім дэсантам.

Падчас Расійскай інтэрвенцыі ва Украіне стаў апошнім караблём, які быў захоплены войскамі РФ у бухце на возеры Данузлаў[6][7].

Далейшы статус тральшчыка невядомы, фактычна з 25 сакавіка ён належыць Расіі. Але сапсаваная рухальная ўсталёўка патрабуе пэўнага часу для рамонта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 сакавіка 2014 г. рашэннем сесіі Чаркаскага гарадскога савета, камандзіру карабля Ю. П. Федашу прысвоена званне ганаровага грамадзяніна гораду Чаркасы, а каманду марскога тральшчыка «Чаркасы» вырашана ўзнагародзіць за заслугі перад Чаркасамі[8].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 красавіка 2014 г. губернатар Чаркаскай вобласці прапанаваў назваць вуліцу ў Чаркасах у гонар аднаіменнага тральшчыка[9];
  • На апошнім аматарскім відэа з тральшчыка «Чаркасы» апублікаванага на сэрвісе YouTube, знятага за некалькі дзён да захопу рускімі, каманда судна спявае песню гурта «Ляпіс Трубяцкі» пад назвай «Воины добра»[10].

Зноскі

  1. Морские тральщики проектов 266, 266Э (Yurka), 266М, 266МЭ (Natya), 12660 (Gorya)
  2. Спіс тральшчыкаў праекту 266М
  3. Газета «Украінская праўда». Украінскі карабель спрабуе вырвацца з блакады. Хартыя’97 (21 сакавіка 2014). Праверана 12 красавіка 2014.
  4. «Украінская праўда». На Данузлаве ўкраінскія маракі вырываюцца з расійскай блакады. Хартыя’97 (23 сакавіка 2014). Праверана 12 красавіка 2014.
  5. «Украінская праўда». «Чаркасам» атрымалася адбіць штурм. Хартыя’97 (24 сакавіка 2014). Праверана 12 красавіка 2014.
  6. «Украінская праўда». Штурм «Чаркасаў»: карабель замінавалі, былі чутныя выбухі (руск.). Хартыя’97 (25 сакавіка 2014). Праверана 12 красавіка 2014.
  7. РОСІЙСЬКІ ОКУПАНТИ ЗАХОПЛЮВАЛИ «ЧЕРКАСИ» ПОНАД 2 ГОДИНИ. Прапор лишається до ранку
  8. Черкаські депутати вирішили присвоїти капітану легендарного тральщика звання почесного громадянина міста
  9. Ткаченко запропонує назвати вулицю на честь тральщика «Черкаси»
  10. Воіны дабра: маракі «Чаркасаў» спяваюць песню «Ляпісаў». Хартыя’97 (26 сакавіка 2014). Праверана 12 красавіка 2014.