Чарняўка (прыток Беседзі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарняўка
Характарыстыка
Даўжыня 17 км
Басейн 83 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км ад былой вёскі Рвенск
 • Каардынаты 53°17′05,20″ пн. ш. 31°51′57,10″ у. д.HGЯO
Вусце рака Беседзь
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кісялёўка
 • Каардынаты 53°10′42,70″ пн. ш. 31°50′45,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Касцюковіцкі раён
physical
Чарняўка (прыток Беседзі)
Чарняўка (прыток Беседзі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Чарня́ўкарака ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн ракі Сож)

Даўжыня ракі 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Плошча вадазбору 83 км². Пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад былой вёскі Рвенск, упадае ў Беседзь за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кісялёўка. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай і Чачорскай раўнін. Прыток — рака Чарнавутка (справа). У вярхоўі рака часткова каналізаваная.

Каля ракі былыя населеныя пункты Клеткі, Саматэвічы, Кісялёўка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)