Чаротніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чаротніца
Kokoszka(Grzecho Lukasik).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gallinula chloropus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176284
NCBI   9123
EOL   1049299
FW   186245

Чаротніца (Gallinula chloropus) — невялікая, памерам з голуба, вадаплаўная птушка з сямейства Пастушковыя (Rallidae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковую назву птушкі можна перакласці з лацінскай як «зялёнаногая курачка», што паказвае на знешняе падабенства з хатнімі курамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 32—35 см, размах крылаў 49—56 см. Аліўкава-бурая з белым падхвосцем і з чырвонай плямай голай скуры над дзюбай. У маладых чырвоны колер адсутнічае, дзюба карычнева-зялёная). Птушаняты чорныя, верх галавы і горла чырвона-блакітныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны. Чаротніца шырока распаўсюджаная на ўсіх мацерыках, за выключэннем Аўстраліі і Антарктыды. Тыповы жыхар разнастайных вадаёмаў са стаялай або праточнай вадой і забалочанымі, зарослымі берагамі. Звычайна вядзе скрытны спосаб жыцця — нягледзячы на вялікую распаўсюджанасць, гэтую птушку бывае цяжка ўбачыць у дзікай прыродзе. Тым не менш, у густанаселеных раёнах Еўропы птушкі часта прывыкаюць да прысутнасці чалавека.

Тыпова пералётныя толькі папуляцыі з паўночных раёнаў арэала. Месцы зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая Еўропа, Паўднёвая i Усходняя Азія, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць сярод воднай плаваючай расліннасці або на купіне, каля самай вады, так, што птушка падплывае да гнязда, часам гняздо плаваючае або на беразе сярод раслін у кусце, заўсёды паблізу вады. У выключных выпадках — на кусце або на дрэвах і нават у старых гнёздах іншых відаў да 8 м над зямлёй. Гняздо падоўжанае, чашападобнае амаль выключна з лістоў аеру альбо трыснягу, укладзеных крыж-накрыж (сцёблы толькі ў аснове); высцілка — з дробных лістоў аеру і траў.

Яйкі (звычайна 5—10, можа быць 2—13 і больш — магчыма, знесеныя 2 самкамі) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жаўтаватыя або зеленаватыя. Глыбокія плямы — шэрыя з фіялетавым адценнем, больш дробныя і густыя; паверхневыя — карычневыя, чырванаватыя або бурыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]