Часлаў Цыбоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Часлаў Цыбоўскі
Род дзейнасці удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэння 1 студзеня 1932(1932-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1978(1978-08-07) (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання

Часлаў Цыбоўскі (1 студзеня 19327 жніўня 1978) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] Малодшы брат Леакадзіі Цыбоўскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 студзеня 1932 г. у Смаргоні Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць).

Вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г. разам з сястрой і іншымі вучнымі далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У хаце бацькоў Леакадзіі і Часлава Цыбоўскіх адбываліся рэгулярныя сходы вучняў-падпольшчыкаў.

Арыштаваны ў лютым 1950 г. Летам таго ж году прыгавораны да расстрэлу ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі за прыналежнасць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі, аднак, як малалетняму, гэтае пакаранне было заменена на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Тэрмін адбываў на мядзяных рудніках Джэзказгана ў Казахстане, нейкі час разам з Юзафам Качэргай і Канстанцінам Іваноўскім.

У сярэдзіне 50-х гадоў вярнуўся ў Смаргонь з падарваным здароўем і неўзабаве выехаў у Польшчу.

Памёр 7 жніўня 1978 г. Пахаваны ў Дзяржоневе.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154939.html Біяграфія Часлава Цыбоўскага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.