Кін-дза-дза!

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Кін-дза-дза!» — двухсерыйны камедыйны мастацкі фільм у жанры антыўтопіі, зняты на кінастудыі «Масфільм» рэжысёрам Г. М. Данелія. Фільм выйшаў на экран 1 снежня 1986 года. Пракат (1987, 14-е месца) - 15,7 мільёнаў гледачоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прызы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 - Міжнародны кінафестываль у Рыа-дэ-Жанэйра («Rio Cine Festival»), спецыяльны прыз журы «За выяўленчую канцэпцыю». Прысуджаны Г. Данелія;
  • 1987 - Прэмія «Ніка» у намінацыі «Лепшая музыка да фільма». Прысуджана Г. Канчэлі;
  • 1987 - Прэмія «Ніка» у намінацыі «Лепшая праца гукааператара». Прысуджана А. Паповай;
  • 1988 - Міжнародны фестываль кінафантастыкі ў Порту («Fantasporto»), спецыяльны прыз міжнароднага журы. Прысуджаны Г. Данелія;
  • 2002 - Прэмія «Вандроўнік» у намінацыі «Легенда фантастычнага кінематографа». Прысуджана Г. Данелія.

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1988 - Міжнародны фестываль кінафантастыкі ў Порту («Fantasporto»). «Кін-дза-дза!» намінавалася на прэмію «Лепшы фільм», аднак прыз у гэтай намінацыі быў прысуджаны фільму «Кітайская гісторыя зданяў» (A Chinese Ghost Story) (рэжысёр Чэн Сяадун, Ганконг).

Акцёры і ролі[правіць | правіць зыходнік]

Чатлана-пацакскі слоўнік[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку другой серыі фільму паказаны кароткі Чатлана-Пацакскі слоўнік.

Чатлана-пацакская — родная мова карэнных жыхароў планет Плюк і Хануд, якія завуць сябу чатланамі і пацакамі. Асаблівасць мовы палягае ў тым, што практычна ўсе паняцці (за рэдкім выключэннем) выказваюцца адным словам — «ку». Такі маленькі слоўнік мовы абумоўлены тым, што жыхары Плюка і Хануда валодаюць тэлепатыяй.

Даволі часта ўжываецца слова «кю», якое з'яўляецца дапушчальнай у грамадстве Плюка лаянкай, і выклічнік «ы», ужывальнае ў якасці эмацыйнага выказвання.

Этымалогія слоў[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарамі мовы з'яўляюцца Георгій Данелія і Рэзо Габрыядзэ, якія напісалі сцэнарый да фільма «Кін-дза-дза!». Аб паходжанні некаторых слоў гэтай выдуманай мовы распаведана Георгіям Данелія ў разнастайных інтэрв'ю, а таксама ў аўтабіяграфічных кнігах. Аб паходжанні астатніх слоў маюцца толькі здагадкі.

У сувязі з тым, што шматлікія словы чатланскай мовы нясуць у сабе схаваны сэнс, фільм «Кін-дза-дза!» амаль не быў забаронены, бо цэнзары ўгледзілі ў слове «ку» ініцыялы генеральнага секрэтара ЦК КПСС К. У. Чарненка. Аднак, згодна з Данэлія, такога сэнсу слова «ку» не несла, бо сцэнарый пісаўся за шмат лет да таго, як Чарненка прыйшоў да ўлады.

Колерная дыферэнцыяцыя штаноў[правіць | правіць зыходнік]

Колерная дыферэнцыяцыя штаноў — сістэма, дазваляючая жыхарам планеты Плюк дэманстраваць іх сацыяльны статус. Палягае ў нашэнні штаноў рознага колеру.

У сістэме існуюць штаны наступных колераў:

  1. Блакітныя штаны
  2. Малінавыя штаны
  3. Жоўтыя штаны
  4. Бэзавыя штаны
  5. Зялёныя штаны

Эцых[правіць | правіць зыходнік]

Эцых (ад груз. ціхэ (ციხე) — турма, крэпасць) — выдуманая выпраўленчая ўстанова і від пакарання на Плюку.

Як від пакарання эцых уяўляе сабой металічную скрыню на колах з вечкай. Арыштант змяшчаецца ўнутр эцыха, часам на працяглы тэрмін (да пажыццёвага).

Эцыхам таксама завуць турму-склад, дзе захоўваецца шмат скрыняў-эцыхаў з вязнямі ўнутры.

Ёсць две разнастацнасці эцыха як меры пакарання: «эцых з цвікамі» і «эцых без цвікоў».

У некаторых выпадках магчыма замена эцыха на грашовы штраф. Іншай альтэрнатывай эцыху з'яўляецца транклюкацыя (смяротнае пакаранне).

Пажыццёвы эцых з цвікамі належыць за кантрабандны КЦ, а таксама тым, хто не прысеў перад спадаром ПЖ.

У сцэне вызвалення плюкан з Эцыха Гедэван жадаў прыхапіць з сабой адзін з скрыняў, у якім у той момант знаходзіўся чатланін Кыр.

У некалькіх эпізодах Бі і Уэф адмовіліся ўцякаць з Эцыха з зямлянамі, якія іх вызвалілі, бо іх непазбежна спаймалі б і вярнулі на месца. На ўцёкі іх натхніла ў першым выпадку навіна аб наяўнай гравіцапе, у другім — хуткае з'яўленне машынкі перасоўвання.