Юрый Васілевіч Якаўлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Якаўлеў
руск.: Юрий Васильевич Яковлев
Імя пры нараджэнні Юрый Васільевіч Якаўлеў
Дата нараджэння 25 красавіка 1928(1928-04-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 2013(2013-11-30)[2][3] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Жонка Кацярына Аркадзеўна Райкіна[d] і Kira Machulskaya[d]
Дзеці Алена Юр'еўна Якаўлеўна[d] і Антон Юр'евіч Якаўлеў[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, пісьменнік, мемуарыст
Кар’ера 19522007
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Леніна  — 1988 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1978
Народны артыст СССР— 1976 Народны артыст РСФСР— 1968 Заслужаны артыст РСФСР
Дзяржаўная прэмія СССР — 1979 Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1994 Прэмія Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — 2004
Дзяржаўная прэмія РСФСР імя К. С. Станіслаўскага (1970)
IMDb ID 0945085
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Васілевіч Якаўлеў (25 красавіка 1928, Масква — 30 лістапада 2013) — расійскі акцёр. Народны артыст СССР (1976). Дзяржаўная прэмія Расіі (1970, 1994), Дзяржаўная прэмія СССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1952). Працаваў у Маскоўскім тэатры імя Я. Вахтангава. Яго мастацтва вызначалася лёгкасцю гульні, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю.

Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет», Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары», А. Фрэдры), Панталонэ («Прынцэса Турандот», К. Гоцы), Рыкарда, Каладжэра дзі Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія», Э. Дэ Феліпа), Балангброк («Шклянка вады» Э. Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы», Н. Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А. Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л. Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсялякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М. Цвятаевай).

З 1956 года здымаўся ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозы («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», 1975), Бі («Кін-дза-дза!», 1986), «Пастка для адзінокага мужчыны» (1990).

Народны артыст СССР, карыфей Вахтангаўскага тэатра Юрый Якаўлеў памёр у бальніцы 30 лістапада 2013 года пасля цяжкай працяглай хваробы[4].

Зноскі

  1. а б Яковлев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France Ûrij Âkovlev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. http://nekrolog.pro/russia/nekrologi-rossii/10181-skonchalsya-akter-teatra-i-kino-yurij-yakovlev Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 256. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]