Цівалі (станцыя метро)
Выгляд
«Цівалі» Civali Тивали | |
|---|---|
| Мінскі метрапалітэн | |
| Меркаваная дата адкрыцця: |
2033 |
| Раён | Фрунзенскі |
| Пераходы на станцыі | «Пушкiнская» |
«Цівалі» (трансліт.: Civali, руск.: Тивали) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна, паміж станцыямі «Альшэўская» і «Тучынка». Стане перасадачнай станцыяй на «Пушкінскую» Аўтазаводскай лініі.
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Прытыцкага» (руск.: Притыцкого)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Цівалі»[2], па назве гістарычнага прадмесця Мінска.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Цівалі»[3].
Зноскі
- ↑ Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна Архівавана 28 мая 2021.
- ↑ Вынікі галасавання Архівавана 2 чэрвеня 2017.. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- ↑ Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро(недаступная спасылка)