Берасцейская (станцыя метро, Мінск)
«Берасцейская» Берестейская | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2033 |
Праектная назва | пр. Дзяржынскага |
Ранейшыя назвы | праспект Дзяржынскага, Мiхалова-2 |
«Берасце́йская» (трансліт.: Bierasciejskaja) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Уманскай і праспекта Дзяржынскага, паміж станцыямі метро «Лакаматыўная» і «Тучынка». Стане перасадачнай станцыяй на «Міхалова» Маскоўскай лініі.
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «пр. Дзяржынскага» (руск.: пр. Дзержинского)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Берасцейская»[2]. Гэтая назва выбрана ў сувязі з тым, што праспект Дзяржынскага вядзе у бок г. Берасця (цяпер Брэст), які ў 2019 годзе будзе святкаваць сваё тысячагоддзе[3].
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Берасцейская»[4].
Зноскі
- ↑ Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна Архівавана 28 мая 2021.
- ↑ Вынікі галасавання Архівавана 2 чэрвеня 2017.. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- ↑ Новые названия для станций метро: от «Локомотивной» до «Тучинки» и «Тивали»(недаступная спасылка)
- ↑ Без «Минск-Мира». В столице утвердили названия станций четвертой линии метро(недаступная спасылка)