Перайсці да зместу

Маскоўская лінія (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку: 30 чэрвеня 1984
Даўжыня, км: 19,2
Колькасць станцый: 15 (+1 праектуецца)
Час паездкі: 28 хвіл.
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 5
Інтэрвал руху ў час «пік»: 2 хвіл.
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: 463,3
Самая напружаная станцыя: Кастрычніцкая
Наземныя ўчасткі: Няма
Электрадэпо: ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Маскоўская лінія (трансліт.: Maskoŭskaja linija; руск.: Московская линия) —— першая лінія Мінскага метрапалітэна. Першы ўчастак у складзе васьмі станцый быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 года. Цяпер даўжыня лініі складае 19,2 км і ўключае у сябе 15 станцый[1]. Амаль цалкам праходзіць пад праспектам Незалежнасці — галоўнай магістраллю горада і праспектам Дзяржынскага. Час руху цягніка ад пачатковай станцыі да канцавой складае 28 хвілін[2].

Лінія атрымала назву па канцавой станцыі на момант адкрыцця. Першапачаткова планавалася назваць «Маскоўскай» станцыю «Інстытут культуры», размешчаную побач з вуліцай Маскоўскай, а другую канцавую, размешчаную побач з вуліцай Валгаградскай, планавалася назваць «Валгаградскай». Аднак пазней рашэнне было зменена.

У адрозненне ад большасці гарадоў былога СССР гістарычна склалася[крыніца?], што на схеме яна адлюстроўваецца сінім колерам, аднак спачатку адлюстроўвалася чырвоным[3][4]. Звычайна лініі пазначаліся ў парадку чарговасці чырвоным, сінім і зялёным.

З 1992 па 2003 гады станцыя «Плошча Леніна» ў цягніках абвяшчалася як «Плошча Незалежнасці», але затым была адноўлена першапачатковая назва. Пры гэтым надпісы і шыльды не замяняліся.

Храналогія пускаў

[правіць | правіць зыходнік]
Дата пуска Участак Дліна, км Колькасць

станцый

30 ліпеня 1984 года «Інстытут культуры» — «Маскоўская» 7,8 8
31 декабря 1986 года «Маскоўская» — «Усход» 1,8 1
7 лістапада 2007 года «Усход» — «Уручча» 2,7 2
7 лістапада 2012 года «Інстытут культуры» — «Пятроўшчына» 5,0 3
3 чэрвеня 2014 года «Пятроўшчына» — «Малінаўка» 1,8 1

3 мая 1977 года ў раёне будучай станцыі «Парк Чалюскінцаў» пачаліся першыя працы, 16 чэрвеня была забітая першая паля. У сувязі з адсутнасцю ў Мінску неабходнага абсталявання, праходчы шчыт быў дастаўлены ў разабраным выглядзе з Днепрапятроўска. Пры праходцы першай лініі метрабудаўнікам давялося сутыкнуцца з шматлікімі цяжкасцямі, у прыватнасці, перагон паміж «Плошчай Перамогі» і «Кастрычніцкай» праходзіць пад Свіслаччу. Будаўніцтва было разлічана на 8 гадоў, але прымяненне рэвалюцыйнага па тагачасных мерках метаду пабудовы, так званай «сцены ў грунце», дазволіла паскорыць будаўніцтва, і першая чарга была адкрыта для пасажыраў 30 чэрвеня 1984 года — на год раней запланаванага тэрміну. Першая чарга будаўніцтва ўключала ў сябе 8 станцый: «Маскоўская», «Парк Чалюскінцаў», «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры».

31 снежня 1986 года адбылося адкрыццё станцыі «Усход» — працягу Маскоўскай лініі ва ўсходнім кірунку. Гэты ўчастак быў спраектаваны ў сціснутыя тэрміны, будаўніцтва вялося кругласутачна. Станцыя была ўзведзена ў жылым мікрараёне Усход і стала вялікім перасадачным вузлом для жыхароў мікрараёнаў Усход і Уручча, што значна палегчыла транспартную сувязь з цэнтрам горада.

У 2001 годзе працягнулася будаўніцтва лініі метро ва ўсходнія ўскраіны горада. 7 лістапада 2007 года адкрыліся дзве новыя станцыі «Барысаўскі тракт» і «Уручча». Упершыню мінскае метро выйшла за межы Мінскай кальцавой аўтадарогі. Адкрыццё гэтых станцый першапачаткова планавалася на 2008 год, але фінансаванне было павялічана, і адкрыццё перанеслі на восень 2007 года[5].

Будаўніцтва станцый «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» было пачата ў 2004 годзе. Адкрыццё станцый планавалася на 1 верасня 2012 года[6]. Пасля было абвешчана, што ў верасні пройдзе пробны запуск[7], а паўнавартасна станцыі запрацуюць з 7 лістапада 2012 года[8]. Участак працягласцю 5,2 км быў афіцыйна адкрыты 7 лістапада 2012 года[9]. 3 чэрвеня 2014 асобна адкрыты паўднёва-заходні ўчастак працягласцю 2,1 км са станцыяй «Малінаўка».

Пасажырапаток

[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе Маскоўскую лінію наведалі 169,1 мільёнаў чалавек, або 463,3 тысяч штодзень. Гэта робіць лінію першай паводле загружанасці ў Мінскім метрапалітэне. У 2017 годзе найбольшы сутачны пасажырапаток зафіксаваны на станцыях «Плошча Леніна» (56,6 тыс.), «Плошча Якуба Коласа» (47,6 тыс.), «Уручча» (46,8 тыс.), «Акадэмія навук» (39,2 тыс.) і «Малінаўка» (35,6 тыс.), а таксама перасадачнай «Кастрычніцкай». Найменшая колькасць пасажыраў была зафіксавана на станцыях «Грушаўка» (13,9 тыс.) і «Міхалова» (14,5 тыс.). У 2019 годзе лідарамі па колькасці пасажыраў сталі станцыі «Плошча Леніна» (54,2 тыс.), «Уручча» (48,5 тыс.), «Плошча Якуба Коласа» (47,1 тыс.), а таксама «Кастрычніцкая». Найменш загружанымі былі «Парк Чалюскінцаў» (14,8 тыс.) і «Грушаўка» (17 тыс.)[10].

Усе станцыі Маскоўскай лініі — мелкага закладання. З 15 станцый — 10 калоннага тыпу і 5 аднасклепянных.

Станцыі «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры» — перасадачныя на чыгуначны транспарт. «Кастрычніцкая» — перасадачная станцыя на «Купалаўскую» Аўтазаводскай лініі, «Плошча Леніна» — перасадачная станцыя на «Вакзальную» Зеленалужскай лініі.

Перспектыўная схема развіцця

Згодна з генеральным планам развіцця рэйкавага электратранспарту ў Мінску, пашырэнне Маскоўскай лініі плануецца па двух напрамках: паўночна-ўсходняе — станцыя «Смаленская», паўднёва-заходняе — станцыя «Шчомысліца»[11]. Аднак станам на верасень 2022 года будаўніцтва станцыі «Шчомысліца» не плануецца, бо забудова аднайменнага мікрараёна была адменена і станцыя не будзе мець дастатковай пасажырскай плыні[12].

Дэпо і рухомы састаў

[правіць | правіць зыходнік]

Лінію абслугоўвае Маскоўскае электрадэпо, адкрытае ў чэрвені 1984 года. Раней яно абслугоўвала і Аўтазаводскую лінію, да таго моманту, пакуль 1 верасня 2003 года не было адкрыта электрадэпо «Магілёўскае».

На лініі выкарыстоўваюцца вагоны мадэлі 81-717.5/81-714.5, 81-717.5М/714.5М (неафіцыйная назва «Нумарныя»), а таксама 81-540б/541б вытворчасці Мыцішчанскага машынабудаўнічага завода і Вагонмаша. Да верасня 2002 года, выкарыстоўваліся чатырохвагонные цягнікі. На дадзены момант лінію абслугоўвае 37 пяцівагонных саставаў (185 вагонаў).

11 красавіка 2011 года на станцыі «Кастрычніцкая», каля другога і трэцяга вагона цягніка, які накіроўваўся да станцыі «Інстытут культуры», у часы пік на адной з самых перагружаных станцый адбыўся выбух самаробнага радыёкіраванага выбуховага прыстасавання ў натоўпе пасажыраў. Выбуховае прыстасаванне мела магутнасць ад 5 да 7 кілаграм у трацілавым эквіваленце і было начынена металічнымі элементамі, каб выклікаць шматлікія асколачныя раненні ў пацярпелых[13]. Загінулі 15 чалавек, больш за 400 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Зноскі