Даўжыня да 4—5 см. Вельмі прыгожая рыба. Спінка аліўкавая, карычневая. Ад жаберных крышак да хваставога плаўніка ідзе бліскучая залаціста-зялёная палоса, пад ёй — шырокая чорная палоса з неакрэсленым ніжнім краем, якая пераходзіць на хваставы плаўнік (адсюль назва). Брушка светлае. Плаўнікі празрыстыя, спінны і анальны жаўтавата-ружовыя.
Чорны неон//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз.