Чырвонаслабодскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чырвонаслабодскае падняцце (ад назвы вёскі Красная Слабада ў Акцябрскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, у межах Чырвонаслабодска-Маладушынскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай у 1968 годзе.

Па паверхні фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Чырвонаслабодскае падняцце — прыразломнае, з уздымам гарызонтаў на поўдзень да аднайменнага субрэгіянальнага разлому, ускладненае малаамплітудным (да 100 м) разрыўным парушэннем. Памеры 18×3,5 км, амплітуда 300 м. Мінімальная адзнака паверхні фундамента ў скляпенні −1800 м, падсалявых адкладаў −1100 м. Па міжсалявых адкладах Чырвонаслабодскае падняцце — брахіантыкліналь субшыротнага распасцірання памерам 15×3 км, амплітудай да 200 м, паўднёвае крыло якой ускладняецца зонай размыву міжсалявых адкладаў шырынёй да 1,5 км уздоўж аднайменнага разлому. Мінімальная адзнака ў скляпенні −900 м. Скляпенне ссунута адносна галаўной часткі падсалявога блока на 4 км на паўночны захад. Па паверхні верхняй саляноснай тоўшчы Чырвонаслабодскае падняцце — антыкліналь субшыротнага распасцірання памерам 11×3 км, амплітудай каля 50 м, ссунута адносна міжсалявой на 2 км на паўночны захад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]