Даўжыня да 3 см. Вонкава вельмі падобны да эвычайнага неона, але цела больш выцягнутае, а чырвоная афарбоўка брушка больш інтэнсіўная і ахоплівае яго цалкам.
Пашыраны ў невялікіх лясных азёрах Паўднёвай Амерыкі. У Еўропу завезены ў 1950-я гады. Акварыумная рыба. Гадуюць у акварыумах з мяккай вадой (1—2 разы на месяц на 1/3 заменьваецца) і зацененымі ўчасткамі.
Чырвоны неон//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз.