Чэзарэ да Сеста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чэзарэ да Сеста
італ.: Cesare da Sesto
Фатаграфія
Фігура Чэзарэ да Сеста ў п'едэстала помніка Леанарда да Вінчы ў Мілане, скульптар П'етра Маньі, 1872
Дата нараджэння:

1477[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11]

Месца нараджэння:

Сеста-Календэ, Правінцыя Варэзэ[d], Ламбардыя

Дата смерці:

27 ліпеня 1523[12]

Месца смерці:

Мілан, Міланскае герцагства

Род дзейнасці:

мастак

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Святое Сямейства са святой Кацярынай». 1515-20. Эрмітаж

Чэзарэ да Сеста (італ.: Cesare da Sesto; 1477, Сеста-Календэ — 1523, Мілан) — італьянскі мастак, вучань Леанарда да Вінчы.

Вялікі ўплыў на яго творчасць — як і на Бернардзіна Луіні(руск.) бел. і Марка д'Аджона(руск.) бел. — аказаў Леанарда, што выразна праглядаецца ў Мадонне з дзіцем. Пазней, у Паўднёвай Італіі, ён стварыў складаны і вычварны стыль, у якім злучыліся класіцызм і найбольш характэрныя элементы ранняга маньерызму.

Як і Леанарда, Чэзарэ не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «да Сеста» — мянушка па горадзе Сеста-Календэ ў цяперашняй правінцыі Варэзэ, з якога ён быў родам.

Магчыма, што ён быў вучнем або чаляднікам у Бальдасарэ Перуцы ў Рыме ў 1505 годзе. Яго аўтарству адносяць тымпаны ў Сант-Анофрыа-аль-Джанікола(руск.) бел. і некаторыя роспісы ў ваколіцах Рыма.

Імя Чезаре да Сеста ўпершыню сустракаецца ў 1508 годзе, калі ён зрабіў роспісы ў Ватыканскім палацы (не захаваліся) па замове папы Юлія II. У 1513 годзе ён працаваў на Сіцыліі, у 1515 годзе — у Неапалі. У 1515 годзе ён завяршыў манументальны поліптых для манастыра Найсвяцейшай Тройцы ў Кава-дэ'-Тырэні.

У 1516 у ён вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў знакамітую карціну «Саламея» (італ.: Salomè), набытую імператарам Рудольфам II (зараз яна знаходзіцца ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене).

У 1517 годзе ў Месіна Чэзарэ стварыў адну з найбольш знакамітых сваіх прац — «Пакланенне вешчуноў(італ.) бел.», — пасля чаго ў 1520 годзе зноў вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў іншы свой шэдэўр — так званы «поліптых Святога Роха» (для сабора Св. Роха, зараз у Кастэла Сфарцэска).

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Cesare da Sesto
  3. Cesare da Sesto
  4. Cesare : da Sesto — 1985.
  5. Cesare Da Sesto // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Cesare da Sesto // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Cesare da Sesto // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Cesare da Sesto // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. Cesare da Sesto // AGORHA Праверана 9 кастрычніка 2017.
  10. da Sesto Cesare // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  11. Cesare da Sesto // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  12. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.