Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2011
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 | |
| Сезон | 2011/2012 |
|---|---|
| Тэрміны | 3 — 11 снежня 2011 |
| Арэна | Barbican Centre |
| Горад | Ёрк |
| Краіна | Англія |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | William Hill |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £625,000 |
| Прызавыя пераможцы | £100,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 10:8 |
| Статыстыка турніру | |
| Найвышэйшая серыя | 144 (Стывен Магуайр) |
| ←2010 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2012→ | |
| Снукерны сезон 2011/2012 | |
| ←PTC10 | PTC11→ |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 (англ.: UK Championship 2011, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 11 снежня 2011 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 35-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула валійца Дамініка Дэйла (6:4), Роні О’Салівана (6:5), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:3), аўстралійца Ніла Робертсана ў паўфінальным матчы (9:7) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы англічанін выйграў свой сёмы прафесійны і другі рэйтынгавы турнір, а таксама трэцяе прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля турніру PTC у Глостэры і адкрытага чэмпіянату Антверпена).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 года стаў 35-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе праходзіць у Barbican Centre.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
| Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
|---|---|---|
| Пераможца | ||
| Фіналіст | ||
| Паўфіналісты | ||
| Чвэрцьфіналісты | ||
| 1/8 фіналу | ||
| 1/16 фіналу | ||
| 1/24 фіналу (квал.) | ||
| 1/32 фіналу (квал.) | ||
| 1/40 фіналу (квал.) | ||
| 1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]| Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс. Barbican Centre, Ёрк, Англія, 11 снежня 2011. | ||
| Джад Трамп (8) |
10:8 | Марк Ален (12) |
|
Статыстыка гульцоў
| ||
|
Асабістыя сустрэчы
| ||
| Дзённая сесія: 92:4 (70), 23:58 (56), 0:149 (141), 48:69, 86:49 (52), 62:30, 75:33 (75), 73:31 (61) Вячэрняя сесія: 109:7 (109), 78:46 (78), 82:14 (74), 0:139 (139), 0:133 (129), 76:1 (76), 8:125 (125), 35:75, 32:95 (95), 91:0 (91) | ||
| 109 | Найвышэйшая серыя | 141 |
| 1 | Соценныя серыі | 4 |
| 9 | Серыі 50+ | 6 |