Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Адам Міцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Міцкевіч
Адам Міцкевіч

Адам Міцкевіч (1798—1855) — польскі паэт беларускага паходжання, публіцыст (у тым ліку палітычны), асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху, сябар Таварыства філаматаў. Вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».

За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расіі пяць гадоў, пакінуў Расійскую імперыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні (далей…).