Шаблон:Выбраны змест/Беларускае фэнтэзі
Беларускае фэнтэзі — мастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фэнтэзі. Гэты асобны літаратурны жанр пачаў фарміравацца на мяжы XIX—XX ст., у аснове яго закладзены казачныя і міфалагічныя матывы. Сярод герояў звычайна людзі з чароўнымі здольнасцямі (чараўнікі, друіды, празорцы і г. д.) ці з чароўнымі прадметамі (рыцары з зачараванай зброяй), міфічныя стварэнні, нярэдка запазычаныя з сярэднявечных бестыярыюмаў (цмокі, аднарогі, пярэваратні).
У беларускай літаратуры элементы фэнтэзі можна знайсці нашмат раней да з’яўлення жанру. Асабліва ярка гэта адлюстравана ў творы Яна Баршчэўскага — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—1846). Найбольшае развіццё ў беларускай літаратуры жанр атрымаў у XXI стагоддзі (далей…).