Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савецкія авіяспецыялісты ў Кітаі, 1938
Савецкія авіяспецыялісты ў Кітаі, 1938

Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой — ваенныя саветнікі і ваенспецы з СССР, накіраваныя ў дапамогу замежным узброеным сілам. Яны працавалі ў розных краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, аказваючы падтрымку ў ваенным будаўніцтве, падтрыхтоўцы кадраў, засваенні ўзбраення. У зонах ваенных дзеянняў вайскоўцы пры неабходнасці маглі ўдзельнічаць у баях. Адпраўка саветнікаў і ваенспецаў з’яўлялася адным з ключавых напрамкаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Савецкага Саюза. Праз замежныя місіі пашыраўся ўплыў дзяржавы, выпрабоўвалася новае ўзбраенне і ваенная тэхніка, вайскоўцы атрымлівалі карысныя веды і вопыт, узброеныя сілы шэрагу краін свету ўладкоўваліся па савецкім вобразе і падабенстве. Пры тым камандзіроўкі былі спалучаны са шматлікімі цяжкасцямі для саміх спецыялістаў (далей…).