Шаблон:Выбраны змест/Спіс узнагарод і намінацый фільма «Я абвінавачваю» (2019)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Паланскі — рэжысёра і сцэнарыст фільма
Раман Паланскі — рэжысёра і сцэнарыст фільма

«Я абвінавачваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Афіцэр і шпіён[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, галоўныя ролі выканалі Жан Дзюжардэн, Луі Гарэль, Эманюэль Сенье, Грэгары Гадэбуа[fr].

Фільм прысвечаны палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў грамадства і быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Прэм’ера адбылася 30 жніўня 2019 года ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы. Пазней кінастужка была адзначана іншымі намінацыямі і ўзнагародамі (далей…).