Я абвінавачваю (фільм, 2019)
Я абвінавачваю![]() | |
---|---|
фр.: J'accuse | |
![]() | |
Жанр | гістарычны фільм, трылер[d][1], драматычны фільм[1] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Légende Films[d] і Gaumont[d] |
Працягласць | 132 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 20 лістапада 2019[1], 6 лютага 2020 і 2 красавіка 2020[2] |
IMDb | ID 2398149 |
«Я абвінава́чваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года, пастаўленая Раманам Паланскім па кнізе Роберта Харыса «Афіцэр і шпіён »[5].
Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[6].
Прэм’ера карціны адбылася 30 жніўня 2019 года[7] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Гран-пры журы[8][9][10].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Жан Дзюжардэн | – Мары-Жорж Пікар , падпалкоўнік, начальнік Другога бюро |
Луі Гарэль | – Альфрэд Дрэйфус, капітан артылерыі |
Эманюэль Сенье | – Паліна Манье |
Грэгары Гадэбуа | – Юбер Анры , маёр, пазней палкоўнік, афіцэр Другога бюро |
Эрвэ П’ер | – генерал Гонз , памочнік начальніка Генеральнага штаба, «куратар» Другога бюро |
Уладзімір Ёрданаў | – генерал Мерсье , ваенны міністр |
Дзідзье Сандр | – генерал дэ Буадэфр , начальнік Генеральнага штаба |
Мельвіль Пупо | – мэтр Лабары , адвакат |
Эрык Руф | – палкоўнік Сандэр , былы начальнік Другога бюро |
Мацьё Амальрык | – Альфонс Берцільён , эксперт-графолаг |
Ларан Стакер | – генерал дэ Пелье , следчы па справе Пікара |
Венсан Перэс | – мэтр Леблуа , адвакат, зяць Пікара |
Мішэль Вюермоз | – Арман Дзю Паці дэ Клам , маёр, пазней падпалкоўнік, ваенны юрыст, следчы па справе Дрэйфуса |
Вінсент Грас | – генерал Біё , ваенны міністр, пераемнік Мерсье |
Дэні Падалідэс | – мэтр Дэманж , адвакат |
Дамьен Банар | – Дэсвернэн |
Ларэн Натрэла | – Фердынанд Вальсен Эстэрхазі , пяхотны афіцэр, маёр |
Андрэ Маркон | – Эміль Заля, пісьменнік |
Жэрар Шалу | – Жорж Бенжамэн Клемансо, рэдактар газеты «L'Aurore », пазней прэм’ер-міністр |
Раман Паланскі | – слухач на канцэрце |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 узнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[10].
Кінафестываль / Кінапрэмія | Перамог | Намінацый | Спасылкі |
---|---|---|---|
Венецыянскі кінафестываль | 4 | 5 | [8][9][11] |
Сезар | 3 | 12 | [12][13] |
Еўрапейская кінапрэмія | 0 | 4 | [14][15] |
Польская кінапрэмія «Арлы» | 0 | 1 | [16] |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 сакавіка 2020.
- ↑ Unifrance — 1949. Праверана 4 чэрвеня 2019.
- ↑ J'accuse (2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 лютага 2020.
- ↑ Ян Поклад.. Пяць фільмаў Вэнэцыянскага кінафэстывалю, якія варта паглядзець . Радыё Свабода (28 жніўня 2019). Праверана 27 верасня 2019.
- ↑ J'accuse — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 лютага 2020.
- ↑ а б Official Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia» (7 верасня 2019). Праверана 27 верасня 2019.
- ↑ а б Ariston Anderson.. Venice: Todd Phillips' 'Joker' Wins Golden Lion, Roman Polanski Wins Silver Lion (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 4 лютага 2020.
- ↑ а б J'accuse — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 лютага 2020.
- ↑ Collateral Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia». Праверана 27 верасня 2019.
- ↑ Palmarès 2020 — 45ème Cérémonie des César (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 4 лютага 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ J’Accuse (фр.)(недаступная спасылка). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2020. Праверана 4 ліпеня 2020.
- ↑ European Film Academy: 2019 Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ European Film Academy: 2019 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ Orły: Nominacje wg roku – 2020 (польск.). Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 4 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Я абвінавачваю на сайце «FilmAffinity» (англ.)
- Я абвінавачваю на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Я абвінавачваю на сайце «Metacritic» (англ.)
- Я абвінавачваю на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Я абвінавачваю на сайце «КиноПоиск» (руск.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2019 года
- Фільмы Рамана Паланскага
- Фільмы Францыі 2019 года
- Фільмы Італіі 2019 года
- Фільмы-драмы 2019 года
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы-драмы Італіі
- Гістарычныя фільмы Францыі
- Гістарычныя фільмы Італіі
- Экранізацыі раманаў
- Экранізацыі твораў Роберта Харыса
- Фільмы па сцэнарыях Роберта Харыса
- Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы пра Парыж
- Справа Дрэйфуса
- Фільмы Gaumont
- Фільмы — лаўрэаты Гран-пры журы Венецыянскага кінафестывалю