Спіс узнагарод і намінацый фільма «Я абвінавачваю» (2019)

Гэта старонка з’яўляецца кандыдатам у выдатныя спісы
Інфармацыйныя спісы
З пляцоўкі Вікіпедыя
Спіс узнагарод і намінацый фільма
«Я абвінавачваю»
Раман Паланскі на Канскім кінафестывалі 2013 года.

Раман Паланскі, рэжысёр і суаўтар сцэнарыя карціны «Я абвінавачваю».

Кінапрэмія / Кінафестываль Вынік
Венецыянскі кінафестываль 4 5
Сезар 3 12
Еўрапейская кінапрэмія 0 4
Поўная статыстыка Перайсці да раздзела «Статыстыка»
Усяго 13 51

«Я абвінава́чваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Афіцэр і шпіён[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Жан Дзюжардэн, Луі Гарэль, Эманюэль Сенье[fr], Грэгары Гадэбуа[fr][1].

Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса[en]» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[2].

Прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2019 года[3] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы[4]. Пазней кінастужка была адзначана 12 намінацыямі на прэмію «Сезар» і ўзнагароджана ў трох катэгорыях. Такое прызнанне карціны выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў. Перайсці да раздзела «Рэакцыя»

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 13, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 38 намінацыямі[4]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:


Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

У змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку.

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Венецыянскі кінафестываль 28.08-07.09.2019 «Залаты леў» за найлепшы фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [5][6]
«Сярэбраны леў» — Гран-пры журы «Я абвінавачваю» Перамога
Прэмія ФІПРЭСІ[fr] (асноўны конкурс) «Я абвінавачваю» Перамога [7]
Прэмія «Зялёная кропля» «Я абвінавачваю» Перамога
Прэмія «Sorriso Diverso Venezia» за найлепшы замежны фільм «Я абвінавачваю» Перамога
Camerimage 16.11.2019 «Залатая жаба» (асноўны конкурс) Павел Эдэльман Намінацыя [8][9]
Еўрапейская кінапрэмія 07.12.2019 Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [10][11]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі акцёр Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Роберт Харыс, Раман Паланскі Намінацыя
Люм’ер 27.01.2020[en] Найлепшы фільм[en] «Я абвінавачваю» Намінацыя [12]
Найлепшы рэжысёр[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшы акцёр[en] Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы сцэнарый[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Сезар 28.02.2020 Найлепшы фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [13]
Найлепшая рэжысура Раман Паланскі Перамога
Найлепшы акцёр Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы акцёр другога плана[en] Грэгары Гадэбуа[en] Намінацыя
Найлепшы акцёр другога плана[en] Луі Гарэль Намінацыя
Найлепшая адаптацыя[en] Раман Паланскі, Роберт Харыс Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ дэ Люз[en] Намінацыя
Найлепшы гук[en] Люсьен Балібар[fr], Эймерык Дэвальдэр, Сірыл Хольц[fr], Нільс Барлета[fr] Намінацыя
Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Намінацыя
Найлепшыя касцюмы[en] Паскалін Шаван[fr] Перамога
Найлепшыя дэкарацыі[en] Жан Рабас[en] Намінацыя
Польская кінапрэмія «Арлы» 02.03.2020[pl] Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [14]
Хрустальны глобус[en] 14.03.2020 Найлепшы акцёр[en] Жан Дзюжардэн Намінацыя [15]
Давід дзі Данатэла 08.05.2020[it] Найлепшы замежны фільм[en] «Я абвінавачваю» Намінацыя [16]
Сярэбраная стужка 06.07.2020[it] Найлепшы прадзюсар[it] Лука Барбарэскі[it] (Eliseo Cinema), Паала Дэль Брока[it] (Rai Cinema) Намінацыя [17][18]
Кінафестываль NNW 24-27.09.2020 Галоўная ўзнагарода міжнароднага конкурса мастацкіх фільмаў «Я абвінавачваю» Намінацыя [19]
Яўрэйскі кінафестываль у Ганконгу[en] 14-29.11.2020 Прыз глядацкіх сімпатый «Я абвінавачваю» Перамога
CinEuphoria 13.01.2021 Найлепшы фільмы (міжнародны конкурс) «Я абвінавачваю» Намінацыя [20][21]
Найлепшы рэжысёр (міжнародны конкурс) Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшы акцёр (міжнародны конкурс) Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы ансамбль (міжнародны конкурс) Жан Дзюжардэн, Грэгары Гадэбуа, Луі Гарэль, Андрэ Маркон[fr], Ларан Натрэла[fr], Дзідзье Сандр[fr], Эманюэль Сенье[fr] Намінацыя
Найлепшы мантаж (міжнародны конкурс) Эрвэ дэ Люз Перамога
Найлепшая аператарская праца (міжнародны конкурс) Павел Эдэльман Перамога
Найлепшая арыгінальная музыка (міжнародны конкурс) Аляксандр Дэспла Намінацыя
Найлепшы гук і гукавыя эфекты (міжнародны конкурс) Люсьен Балібар, Эймерык Дэвальдэр, Сірыл Хольц, Нільс Барлета Намінацыя
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка (міжнародны конкурс) Жан Рабас Намінацыя
Найлепшыя касцюмы (міжнародны конкурс) Паскалін Шаван Намінацыя
Найлепшы грым (міжнародны конкурс) Намінацыя
Найлепшая сцэна (міжнародны конкурс) Намінацыя
Найлепшы трэйлер (міжнародны конкурс) Намінацыя
Найлепшыя фільмы года (міжнародны конкурс) «Я абвінавачваю» Перамога
Гоя 06.03.2021[en] Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [22]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en] 28.03.2021[tr] Найлепшы замежны фільм «Я абвінавачваю» 7-е месца [23]
Бодыль 08.05.2021[da] Найлепшы неамерыканскі фільм[en] «Я абвінавачваю» Намінацыя [24][25]
Сафія[en] 19.09.2021[pt] Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Перамога [26]

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Кінафестываль / Кінапрэмія Узнагарод Намінацый
Венецыянскі кінафестываль 4 5
CinEuphoria 3 14
Сезар 3 12
Люм’ер 1 5
Сафія 1 1
Яўрэйскі кінафестываль у Ганконгу 1 1
Еўрапейская кінапрэмія 0 4
Camerimage 0 1
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі 0 1
Бодыль 0 1
Гоя 0 1
Давід дзі Данатэла 0 1
Кінафестываль NNW 0 1
Польская кінапрэмія «Арлы» 0 1
Сярэбраная стужка 0 1
Хрустальны глобус 0 1

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Спрэчкі на Венецыянскім кінафестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Прысутнасць Рамана Паланскага на Венецыянскім кінафестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы Лукрэсія Мартэль[en] заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час»[27]. Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма[28]. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы[29][30]. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы»[31]. Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес»[32].

Прэм’ерны паказ фільма адбыўся 30 жніўня 2019 года ў межах конкурснай праграмы фестывалю[3]. Не гледзячы на неадназначнае стаўленне да аўтара кінастужкі, карціна была ўдастоена Гран-пры журы, другой па значнасці ўзнагароды фестывалю[5][6].

Рэакцыя на намінацыі «Еўрапейскай кінапрэміі»[правіць | правіць зыходнік]

9 лістапада 2019 года былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. Карціна «Я абвінавачваю» была адзначана ў чатырох намінацыях, у тым ліку за Найлепшы еўрапейскі фільм. Шэраг французскіх феміністак і прафесіяналаў кінаіндустрыі, у тым ліку Разана Аркет[en], Андрэа Бесконд[fr], Эрык Метае[fr], Амандзін Гэй[en], Катрын Заўлаў, выступілі з прапановай выключыць карціну з барацьбы за ўзнагароды. Такая рэакцыя была выклікана тым, што абвяшчэнне намінацыі адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля навіны, што актрыса Валянціна Манье[en] была нібыта згвалтавана Паланскім у 1975 годзе. Гісторыя была апублікавана ў газеце «Le Parisien[en]» і была пацверджана тагачаснымі сведкамі. Група накіравала запыт дырэктару «EFA Production» Марыён Дорынг і сябрам журы, сярод якіх Надзя Бен Рашыд[en], Ваня Чэрнюл[de], Анэт Фокс[en], Эймер Ні Маалдомнай[en], Герда Кукук[d], Артур Пінейра[d], Гісле Твейта[no], Іштван Вадзя[33]. Тым не менш, намінацыі не былі скасаваныя.

Скандал на прэміі «Сезар»[правіць | правіць зыходнік]

Фільм «Я абвінавачваю» атрымаў 12 намінацый на нацыянальную французскую кінапрэмію «Сезар». Такое прызнанне карціны кінаакадэмікамі выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў.

Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання Паланскі выступіў з заявай: «На працягу некалькіх дзён людзі задавалі мне гэтае пытанне: ці буду я прысутнічаць на цырымоніі „Сезар“? У сваю чаргу, я задаю наступнае пытанне: як я магу?.. Тое, як будзе разгортвацца гэтая ноч, мы ўжо ведаем загадзя. Актывісты ўжо пагражаюць мне публічным лінчаваннем, некаторыя абвясцілі аб правядзенні акцый пратэсту перад Залай Плэель. Іншыя маюць намер зрабіць гэта платформай для абвінавачвання (кіруючага органа). Гэта абяцае быць больш падобным на сімпозіум, чым на свята кіно»[34]. Паланскі заявіў, што прапускае цырымонію, каб абараніць сваю каманду, а таксама жонку і дзяцей, якія «былі вымушаны трываць крыўды і абразы»[34]. Спасылаючыся на нядаўні скандал у СМІ, які прывёў да масавай адстаўкі сяброў савета «Сезар», Паланскі дадаў: «Прэса і сацыяльныя сеткі прадставілі нашы 12 намінацый так, быццам гэта падарункі, паднесеныя нам саветам дырэктараў акадэміі, як нейкі аўтарытарны жэст, які прывёў да таго, што ім прыйшлося сысці ў адстаўку. Гэта дыскрэдытуе таемнае галасаванне 4 313 прафесіяналаў, кожны з якіх сам вызначаўся з намінацыямі, і больш за 1,5 мільёны гледачоў, якія прыйшлі паглядзець кіно»[34].

Падчас цырымоніі ўзнагароджання фільм удастоіўся трох прэмій, у тым ліку за найлепшую рэжысуру. Нягледзячы на адсутнасць Паланскага на цырымоніі, яго перамога выклікала хвалю абурэння. Некаторыя з гледачоў дэманстратыўна пакінулі цырымонію і асудзілі вердыкт Акадэміі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. J'accuse (2019) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 сакавіка 2021.
  2. Ян Поклад. Пяць фільмаў Вэнэцыянскага кінафэстывалю, якія варта паглядзець . Сайт «Радыё Свабода» (28 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 4 лютага 2021.
  3. а б J'accuse — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 сакавіка 2021.
  4. а б J'accuse — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 мая 2022.
  5. а б Official Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.) . Сайт «La Biennale di Venezia» (7 верасня 2019). Праверана 4 лютага 2021.
  6. а б Ariston Anderson. Venice: Todd Phillips' 'Joker' Wins Golden Lion, Roman Polanski Wins Silver Lion (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 4 лютага 2020.
  7. Collateral Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.) . Сайт «La Biennale di Venezia». Праверана 4 лютага 2021.
  8. LAUREACI EnergaCAMERIMAGE 2019! (польск.) . Сайт кінафестывалю «Camerimage». Праверана 10 сакавіка 2021.
  9. Will Tizard. ‘Joker’ Cinematographer Lawrence Sher Wins at EnergaCamerimage Film Festival (англ.) . Сайт «Variety» (16 лістапада 2019). Праверана 10 сакавіка 2021.
  10. European Film Academy: 2019 Nominations (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
  11. European Film Academy: 2019 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
  12. Scott Roxborough. France's Lumiere Awards: 'Les Misérables' Wins Best Film, Roman Polanski Tapped as Best Director (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (27 студзеня 2020). Праверана 4 лютага 2021.
  13. La Cérémonie des César 2020 (фр.) . Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 6 сакавіка 2021.
  14. Orły: Nominacje wg roku – 2020 (польск.) . Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 4 ліпеня 2020.
  15. LES NOMMÉS 2020 (фр.) . Cайт прэміі «Хрустальны глобус[en]». Праверана 10 сакавіка 2021.
  16. David di Donatello 2020: Il Traditore, Il Primo Re e Pinocchio dominano le nomination! (італ.) . Сайт «badtaste.it» (18 лютага 2020). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  17. Emanuele Bigi. Nastri d'Argento 2020: 9 nomination per «Pinocchio» e «Favolacce» (італ.) . Сайт «Vanity Fair[it]» (27 мая 2020). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  18. Nastri d'Argento 2020: Pinocchio e Favolacce in testa con 9 candidature (італ.) . Сайт «movieplayer.it» (27 мая 2020). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  19. Festiwal 2020 (польск.) . Сайт Кінафестывалю NNW. Праверана 28 мая 2022.
  20. CinEuphoria Prémios 2021: os nomeados (парт.) . Сайт «CinEuphoria» (6 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2021.
  21. CinEuphoria Prémios 2021: os vencedores (парт.) . Сайт «CinEuphoria» (13 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2021.
  22. John Hopewell, Emilio Mayorga. Goya Awards: Antonio Banderas-Hosted Ceremony Prizes ‘Schoolgirls’ as Best Picture (англ.) . Сайт «Variety» (6 сакавіка 2021). Праверана 10 сакавіка 2021.
  23. SİYAD'a göre 2020'nin en iyi yabancı filmi 'Boyalı Kuş' (тур.) . Сайт газеты «Hürriyet[tr]» (19 студзеня 2021). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  24. Bodilprisen 2021. Og de nominerede er… (дацк.) . Сайт прэміі «Бодыль» (22 лютага 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
  25. Bodilprisen 2021: Her er vinderne (дацк.) . Сайт прэміі «Бодыль» (10 мая 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
  26. Filmes Listen e Mosquito foram os mais distinguidos nos prémios Sophia (парт.) . Сайт часопіса «Público[pt]» (20 верасня 2021). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  27. Charles Barfield. Venice Jury President Lucrecia Martel Has Complicated Feelings About Polanski's Inclusion: "I Don't Separate The Man From The Art" (англ.) . Сайт «The Playlist» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  28. Ariston Anderson. Venice Jury Head Lucrecia Martel Says Polanski Has Right to Be in Lineup but She Won't Celebrate Him (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  29. Ariston Anderson, Scott Roxborough. Venice: Roman Polanski's Producers Threaten to Pull Film After Jury President's Comments (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  30. Nick Vivarelli. Venice: Producer Considered Withdrawing Roman Polanski’s Film After Jury President’s Remarks (англ.) . Сайт «Variety» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  31. Nancy Tartaglione. Venice Jury President Lucrecia Martel Clarifies Comments On Roman Polanski: No Prejudice Against Competition Film ‘An Officer And A Spy’ (англ.) . Сайт «Deadline Hollywood[en]» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  32. Ariston Anderson. Venice Chief Alberto Barbera Defends Lack of Women Directors, Roman Polanski Inclusion in Lineup (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (25 ліпеня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  33. Rhonda Richford. Rosanna Arquette, Andrea Bescond Call on European Film Awards to Pull Roman Polanski’s Nominations (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (2 снежня 2019). Праверана 23 лістапада 2022.
  34. а б в Ben Croll, Manori Ravindran. Roman Polanski Pulls Out of France’s Cesar Awards (англ.) . Сайт «Variety» (27 лютага 2020). Праверана 14 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]