Луі Гарэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Гарэль
Louis Garrel
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1983(1983-06-14) (40 гадоў)
Месца нараджэння Парыж, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Філіп Гарэль
Маці Brigitte Sy[d]
Жонка Laetitia Casta[d][1][2]
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0308039
louis-garrel.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Гарэль (фр.: Louis Garrel, 14 чэрвеня 1983, Парыж) — французскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Луі Гарэль нарадзіўся 14 чэрвеня 1983 года ў Парыжы, у сям’і рэжысёра Філіпа Гарэля і актрысы Брыжыт Сі (фр.: Brigitte Sy). Акцёрамі былі яго дзед і прадзед. Скончыў Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва ў Парыжы ў 2004 годзе.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Луі здымаўся ў бацькі-рэжысёра з шасці гадоў, але першы поспех яму прынесла роля сінефіла, эратамана і бунтара Тэа ў «Летуценніках» Бернарда Берталучы. Гэта роля ідэальна падышла да яго іміджу неўсмешлівага інтэлектуала і нервічнага прыгажуна. Ён быў у цэнтры ўвагі Канскага фестывалю 2007 года: у фільме Валерыі Бруні Тэдэскі «Сон папярэдняй ночы» Гарэль-мал. сыграў палюбоўніка саракагадовай актрысы (яе ролю выканала сама Валерыя), а ў мюзікле Крыстофа Анарэ «Усе песні толькі пра каханне» паўстаў героем бісексуальнай меладрамы.

Пры стварэнні саўндтрэка «Песень» (2007) акцёр сам выконваў усе партыі свайго героя. Алекс Бапен  (фр.), аўтар музыкі і лібрэта, атрымаў у 2008 годзе прэмію «Сезар» — «Лепшая музыка да фільма»  (фр.).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2001
ф Запасныя пацалункі Les baisers de secours Ло
2001
ф Гэта маё цела Ceci est mon corps Антуан
2002
ф Вайна ў Парыжы La guerre à Paris
2003
ф Летуценнікі The Dreamers Тэа
2004
ф Мая маці Ma mère П'ер
2005
ф Нязменныя палюбоўнікі Les amants réguliers
2006
ф Парыжская гісторыя Dans Paris Джонатан
2006
ф Прэлюдыя Un lever de rideau Бруна
2007
ф Усе песні толькі пра каханне Les chansons d'amour Ісмаэль
2007
ф Сон папярэдняй ночы Actrices Эрык
2008
ф Выбар — кахаць Choisir d'aimer
2008
ф Мяжа світанку La frontière de l'aube
2008
ф Прыгожая смакоўніца La Belle Personne Немур
2009
ф Мая дзяўчынка не жадае Non ma fille, tu n'iras pas dancer Сімон
2010
ф Уяўнае каханне Les Amours Imaginaires
2011
ф Каханыя Les Biens-aimés
2019
ф Я абвінавачваю J'accuse Альфрэд Дрэйфус

Дадатковыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Луі Гарэль — заняў 15 месца ў спісе «15 самых сексуальных мужчын» у французскім часопісе Elle у нумары за чэрвень 2007 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі