Шаблон:Падзеі 10 мая
Выгляд
- 1503: Хрыстафор Калумб дасягнуў Кайманавых астравоў, якія назваў Лас-Тортугас за вялікую колькасць марскіх чарапах там.
- 1655: Ваенныя сілы ўрада Олівера Кромвеля высадзіліся на Ямайцы і захапілі яе.
- 1857: Пачалося паўстанне сіпаяў у Індыі супраць жорсткай каланіяльнай палітыкі англічан.
- 1883: Нарадзіўся Янка Маўр, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры.
- 1844: Сталіца Канады перанесена з Кінгстана ў Манрэаль.
- 1869: Завершана будаўніцтва першай амерыканскай транскантынентальнай чыгункі даўжынёй каля 3 000 км.
- 1871: Заключаны Франкфурцкі мір, які скончыў Франка-прускую вайну.
- 1924: Джон Эдгар Гувер прызначаны дырэктарам ФБР.
- 1940: Германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды.