Шаблон:Падзеі 13 кастрычніка
Выгляд
- 1307: У Францыі, паводле загаду караля Філіпа IV, праведзеныя масавыя арышты тампліераў, у тым годзе 13 чысло выпадала на пятніцу.
- 1773: Шарль Месье адкрыў спіральную галактыку Вадаварот.
- 1795: У Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.
- 1827: Падчас руска-персідскай вайны 1826—1828 расійскія войскі на чале з Іванам Паскевічам узялі Эрывань (Ерэван)
- 1847: Нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.
- 1925: Нарадзілася Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
- 1929: У Мінску пачаўся рух трамваяў.
- 1941: Створана Беларуская народная самапомач.
- 1999: Утворана каталіцкая Віцебская дыяцэзія.