Шаблон:Падзеі 14 студзеня
Выгляд
- 1301: Памёр Андраш III, апошні кароль Венгрыі з дынастыі Арпадаў.
- 1506: На вінаградніках Эсквіліна знойдзена антычная скульптурная група «Лаакоан і яго сыны» (на выяве).
- 1814: Падпісаны Кільскія мірныя дагаворы, якія паклалі канец Англа-дацкай вайне 1807—1814 гадоў.
- 1875: Нарадзіўся Альберт Швейцэр, нямецкі тэолаг, філосаф, музыкант, урач; лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
- 1962: Пачалася эксплуатацыя нафтаправода «Дружба».
- 1990: У Мінску заснаваны Нацыянальны гуманітарны ліцэй.
- 2004: Зацверджаны дзяржаўны сцяг Грузіі.
- 2005: Спускальны зонд касмічнага апарата «Касіні-Гюйгенс» увайшоў у атмасферу Тытана.