Сцяг Грузіі
| Сцяг Грузіі | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 14 студзеня 2004 |
| Прапорцыя |
|
|
14 лістапада 1990 — 14 студзеня 2004 |
|
| Прапорцыя | 3:5 |
Сцяг Грузіі — нараўне з гербам і гімнам з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам сучаснай Грузіі. Быў зацверджаны 14 студзеня 2004 года[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашні сцяг прыняты ў 2004 годзе, да зацвярджэння парламентам краіны ў якасці дзяржаўнага сцяга выкарыстоўваўся Нацыянальным рухам Міхаіла Саакашвілі.
З 2012 года 14 студзеня адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга[2].
Грузінскі даследчык Іосіф Бічыкашвілі адзначае, што малюнкі пяці крыжоў на тэрыторыі Грузіі былі выяўленыя ў развалінах Некрэскай царквы (не пазней за VI стагоддзя), на фасадах цэркваў Святога Георгія ў Бачорме (X—XI стагоддзя) і Чхары (XIII—XIV стагоддзі); Дманісі (XIV—XV стагоддзя) і г.д.
Сённяшні сцяг Грузіі мае даўнюю гісторыю, гэта пацвярджаецца тым, што на старажытных еўрапейскіх картах Грузію абазначалі пяцікрыжовым сцягам. З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага савета па геральдыцы Давід Чхэідзэ[2].
Перад прыняццем сучаснага сцяга ў грузінскім грамадстве адбывалася дыскусія. Прыхільнікі адзначалі, што гэты сімвал гістарычна абгрунтаваны і звязаны з праваслаўнай хрысціянскай традыцыяй. Праціўнікі выказвалі сумневы наконт таго, ці будзе такі варыянт сцяга прымальным для жыхароў Грузіі рознай нацыянальнасці і веравызнання. Але ў выніку быў прыняты грузінскім парламентам пры адным голасе супраць[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны сцяг Грузіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з пяццю чырвонымі крыжамі — адным цэнтральным Георгіеўскім і чатырма роўнабаковымі Балнісска-Кацхскімі крыжамі ў чатырох квадрантах.
Намаляваныя на дзяржаўным сцягу Грузіі адзін прамавугольны крыж і па кутах чатыры малых крыжа на срэбным (белым) фоне з'яўляюцца агульнахрысціянскімі сімваламі, якія ўвасабляюць Ісуса Хрыста-Збавіцеля і чатырох евангелістаў.
Сярэбраны (белы) колер у геральдыцы паказвае на нявіннасць, бязгрэшнасць, чысціню, мудрасць, а чырвоны — мужнасць, адвагу, справядлівасць і любоў[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Закон Грузіі «Аб дзяржаўным сцягу Грузіі»
- ↑ а б В Грузии 14 января отмечают День Государственного флага (руск.). Radio NOR. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ Грузия поменяла государственный флаг (англ.) (15 студзеня 2004). Праверана 26 чэрвеня 2025.