Альберт Швейцэр
Альберт Швейцэр | |
---|---|
ням.: Albert Schweitzer фр.: Albert Schweitzer | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | ням.: Ludwig Philipp Albert Schweitzer |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1965[4][1][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна: | |
Жонка | Helene Bresslau[d] |
Дзеці: | Rhena Schweitzer Miller[d] |
Месца працы | |
Альма-матар: | |
![]() |
Альберт Швейцэр (ням. Albert Schweitzer; 14 студзеня 1875, Кайзерсберг, Верхні Эльзас — 4 верасня 1965, Ламбарэнэ) — нямецкі тэолаг, філосаф, музыкант і ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1952).
Вучыўся ў Страсбургскім (1893-98, 1905-08) і Парыжскім (1898-99) універсітэтах. У 1903-05 кіраўнік семінарыі Св. Фамы ў Страсбургу. У 1913 заснаваў першую ў Экватарыяльнай Афрыцы бальніцу для мясцовага насельніцтва (г. Ламбарэне, Габон), дзе працаваў (з перапынкамі) да канца жыцця.
Выступаў з арганнымі канцэртамі ў Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх краінах, вылучаўся віртуознай тэхнікай і глыбокім разуменнем прыроды арганнай музыкі, найперш твораў І. С. Баха. У працы «І. С. Бах» (1908) імкнуўся ацаніць яго творчасць з новых эстэтычных пазіцый. Даследаваў гісторыю аргана.
У цэнтры яго філасофскіх поглядаў — праблема ўзаемадзеяння чалавека з божым і зямным светам. Прааналізаваўшы гісторыю рэлігій свету, прыйшоў да высновы, што хрысціянства — адзінае вучэнне, якое спалучае ў сабе разуменне недасканаласці зямнога і імкненне да пераўтварэння свету ў адпаведнасці з божай задумай. Асноўную перавагу хрысціянскага вучэння бачыў у яго этычнай накіраванасці, якую лічыў асновай найвышэйшага тыпу духоўнасці («Хрысціянства і сусветныя рэлігіі», 1924). На яго думку, у аснове сапраўднай этыкі ляжыць прынцып «глыбокай пашаны да жыцця». Лічыў, што ў аснове жыццесцвярджальнага светапогляду ляжьшь «перажыванне» свету, а не яго пазнанне, што рацыяналізм і веды прыводзяць да песімізму. Паводле Альберта Швейцэра, еўрапейская культура знаходзіцца ў глыбокім заняпадзе, што выяўляецца ў панаванні матэрыяльнага над духоўным, грамадства над індывідуумам і абумоўліваецца крызісам еўрапейскага светапогляду. Сцвярджаў, што выратаваць культуру можа толькі стварэнне па-філасофску абгрунтаванага светапогляду, які б спалучаў у сабе аптымізм і этыку «пашаны да жыцця» і быў накіраваны на духоўна-маральнае ўдасканаленне чалавека і грамадства («Культура і этыка», 1923). Аўтар прац «Тайна месіянізму і пакуты: Нарыс жыцця Хрыста» (1901), «Містыка апостала Паўла» (1930), «Праблема свету ў сучасным свеце» (1954), «Гуманнасць» (апубл. 1966) і інш.
Доктар філасофіі (1899), тэалогіі (1900), медыцыны (1913). Ганаровы доктар шэрагу еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Albert Schweitzer // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Albert Schweitzer // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Швейцер Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://commune-valdemoder.fr/la-commune-nouvelle/commune-deleguee-de-pfaffenhoffen/albert-schweitzer-citoyen-d-honneur-de-pfaffenhoffen Праверана 18 чэрвеня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Students of the Universities of Prague 1882–1945