Шаблон:Падзеі 24 лютага
Эстонія: Дзень незалежнасці (1918)
- 1574: У Кракаве адбыліся каранацыя і прысяга Генрыха Валуа.
- 1582: Папа Грыгорый XIII выдаў булу аб пераходзе з юліянскага календара на новы, які пасля атрымаў назву грыгарыянскага.
- 1863: Заснаваны Ісландскі нацыянальны музей.
- 1928: Заснавана Нацыянальная бібліятэка Польшчы.
- 1935: Нарадзіўся Рыгор Барадулін, беларускі паэт.
- 1942: Пачалося вяшчанне радыёстанцыі «Голас Амерыкі».
- 2011: Старт шатла «Дыскаверы» да МКС, яго апошні палёт.
- 2019: Грамадзяне Кубы на рэферэндуме прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыі.
- 2022: Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну.