Шаблон:Падзеі 24 чэрвеня
Выгляд
- 79: Ціт абвешчаны імператарам пасля смерці свайго бацькі Веспасіяна.
- 1404: Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1497: Джон Кабат і яго каманда дасягнулі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, меркавана вострава Ньюфаўндленд.
- 1812: Армія Напалеона пераправілася цераз Нёман — мяжу Расіі, пачалася руска-французская вайна 1812 года.
- 1893: Пачатак экспедыцыі Фрыцьёфа Нансена да Паўночнага полюса.
- 1934: Сталіца Украіны перанесена з Харкава ў Кіеў.
- 1941: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе.
- 1945: У Маскве на Краснай плошчы адбыўся парад Перамогі.
- 1948: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна.
- 1989: У Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне».