Шаблон:Падзеі 29 чэрвеня
- 922: Роберт I стаў каралём заходніх Франкаў.
- 1298: Адбылася бітва пад Ноймюлем, рыцары Лівонскага ордэна разграмілі саюзнае рыжска-літоўскае войска.
- 1424: Жыгімонт Карыбутавіч прыбыў у Прагу, дзе абраны каралём і прыняў прычасце па гусіцкім абрадзе.
- 1440: Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір IV Ягелончык.
- 1880: Францыя далучыла Таіці.
- 1916: Першы палёт самалёта кампаніі «Boeing».
- 1920: Кароль Іспаніі надаў мадрыдскаму футбольнаму клубу тытул Каралеўскі (па-іспанску: Real), з таго часу клуб завецца «Рэал Мадрыд».
- 1940: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; 23 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.
- 1958: У Швецыі скончыўся VI чэмпіянат света па футболе.
- 1984: Уведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.