Шаблон:Падзеі 4 верасня
Выгляд
- 973: Нарадзіўся Аль-Біруні, персідскі навуковец, астраном.
- 1024: Конрад II быў абраны каралём Германіі.
- 1390: Крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
- 1580: Войска Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасля двухтыднёвай аблогі ўзяло горад Вялікія Лукі.
- 1776: Створана Полацкая губерня Расійскай імперыі.
- 1781: Іспанскія пасяленцы заснавалі Лос-Анджэлес.
- 1791: Людовік XVI падпісаў першую Канстытуцыю Францыі.
- 1810: Абхазія ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
- 1821: Аляксандр I абвясціў зонай уплыву Расіі частку Паўночнай Амерыкі і закрыў воды Аляскі для замежных караблёў.
- 1859: Нарадзіўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
- 1882: Томас Эдысан у Нью-Ёрку ўключыў першае ў свеце камерцыйнае электрычнае асвятленне.
- 1998: Заснаваная кампанія «Google».