Шаблон:Падзеі 9 лістапада
- 1512: Францыск Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара медыцынскіх навук.
- 1794: У выніку падаўлення Польскага паўстання 1794 года рускай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.
- 1818: Нарадзіўся рускі пісьменнік Іван Тургенеў.
- 1906: Тэадор Рузвельт стаў першым амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў з афіцыйным візітам іншую краіну.
- 1915: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка.
- 1941: Нацысты расстралялі каля 1 500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір.
- 1953: Памёр Абдэль Азіз ібн Сауд, першы кароль Саудаўскай Аравіі.
- 1989: Пачаўся дэмантаж Берлінскай сцяны.