Шаломічы
Вёска
Шаломічы
| ||||||||||||||||||||||
Шало́мічы[1] (трансліт.: Šalomičy, руск.: Шоломичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Шаломічы — родавы маёнтак шляхецкага роду Шаламіцкіх герба «Гіпацэнтаўр». У 1572 годзе тут быў «двор» Рыгора Шаламіцкага. У 1717 годзе Шаломічамі і суседнімі Лозічамі валодаў Самуэль Шаламіцкі. Апроч Шаламіцкіх тут жылі шляхецкія роды Багаткавы, Колбавы, Бут-Гусаімавы, Лазіцкія і іншыя.
За дапамогу паўстанцам падчас паўстання 1863—1864 гадоў кожная шляхецкая сям’я з ваколіц Шаломічаў была абкладзена падаткам 25 рублёў золатам[2].
22 студзеня 1933 года, у 70-годдзе паўстання, пасля Святой Імшы адбылося ўрачыстае асвячэнне помніка яго мясцовым удзельнікам — Антону Шаламіцкаму, Васілю і Сямёну Калавурам[2]. У 1939 годзе, баючыся рэпрэсій ад новай савецкай улады, жыхары разбурылі помнік. Польскі герб і дошку з надпісам выкінулі ў балота каля вёскі Качановічы. 29 жніўня 2020 года паблізу месца, дзе знаходзіўся стары помнік, узведзены новы[3][4].
Сучаснік падзей і ўраджэнец суседняй вёскі Мясяцічы, украінскі пісьменнік Фёдар Одрач (Шаламіцкі), у сваіх успамінах сцвярджаў, што ўзвядзенне падобных помнікаў было часткай палітыкі паланізацыі, якую польская ўлада праводзіла сярод жыхароў шляхецкіх вёсак[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Шаламіцкі (1836—1901) — паўстанец, служыў пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута, захоплены ў палон каля Калодна, сасланы ў Сібір на 15 год, пахаваны на праваслаўных могілках у Бродчы[6];
- Васіль Калавур — паўстанец, пасля разгрому яго падраздзялення, пераапрануўшыся ў сялянку, дабраўся да Жабчыц, а адтуль — да Малай Польшчы[2];
- Сямён Калавур (1839—1882) — паўстанец, быў узяты ў палон і сасланы ў Сібір на 4 гады, пахаваны ў Пшэмыслі[7][8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 3 «Echa Polesia» № 1(37). — Brześć, 2013. — S. 24
- ↑ Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе(недаступная спасылка). Першы рэгіён. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ «Польского орла» и доску с фамилиями отнесли к болоту и утопили. Медиа-Полесье.
- ↑ Федір Одрач. Наше полісся. — Вінніпег: Інститут дослідів Волині, 1955. — С. 51-53.
- ↑ Na Szerokim Świecie, 1936, R. 9, Nr. 19
- ↑ POWSTAŃCY STYCZNIOWI — W Przemyslu i okolicy
- ↑ Szymon Kałłaur
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаломічы
