Мясяцічы
Вёска
Мясяцічы
| ||||||||||||||||||||||
Мяся́цічы[1] (трансліт.: Miasiacičy, руск.: Месятичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
У Мясяцічах адзначаюць унікальнае свята — Дзясятуху[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каля вёскі знойдзены стаянкі бронзавага і жалезнага веку.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1516 года. У ХVІ ст. ва ўладанні Марціна і Ваньчы Літвіновічаў, чые правы на зямлю ў 1524 годзе пацвердзіла каралева Бона, а пазней кароль Жыгімонт Аўгуст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Miasiaci%C4%8Dy._%D0%9C%D1%8F%D1%81%D1%8F%D1%86%D1%96%D1%87%D1%8B_%28H._Podd%C4%99bski%2C_1936%29.jpg/220px-Miasiaci%C4%8Dy._%D0%9C%D1%8F%D1%81%D1%8F%D1%86%D1%96%D1%87%D1%8B_%28H._Podd%C4%99bski%2C_1936%29.jpg)
У 1794 годзе жыхары пабудавалі Свята-Параскева-Пятніцкую царкву. У 1893 годзе ў вёсцы з'явіўся абраз Божай Маці.
Вядомы асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Одрач, сапраўднае Шаламіцкі (1912, Мясяцічы — 1964, Канада) — пісьменнік. Працаваў настаўнікам і рэдактарам у рэгіянальных газетах. З яго твораў можна даведацца пра даваеннае жыццё ў Вільні, дзе ён вучыўся, і пра жыццё палешукоў у трывожным 1939 годзе. Падчас 2-й сусветнай вайны Фёдар Одрач пакінуў Палессе, пазней перабраўся ў Канаду.[3]
- Іаан, свецкае імя Іван Данілавіч Кірдан (1874, Чаркасы — 1955, Мясяцічы) — протаіерэй. Палкоўнік Рускай імператарскай арміі, удзельнік Белага руху.[4]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Church_in_Misiatichy.jpg/220px-Church_in_Misiatichy.jpg)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1794) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000574.
- Абраз Мясяціцкай Божай Маці
- Магіла протаіерэя Іаана, каля царквы
Абраз Мясяціцкай Божай Маці
[правіць | правіць зыходнік]У 1893 годзе ў непагадзь, на хвалях Прыпяці, абраз заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яго ў родную вёску Мясяцічы. Зафіксавана некалькі цудадзейных фактаў, звязаных непасрэдна з Мясяціцкай Божай Маці. Святыня захоўваецца ў ківоце, які выраблены ў Нью-Ёрку ў 1929 годзе на заказ палешукоў, якія выязджалі на заробкі ў ЗША.[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́сятычы
- ↑ а б Цуд на Палессі. Дзясятуха(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Да 105-годдзя палескага летапісца(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Няпросты крыж протаірэя Іаана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мясяцічы
- Мясяцічы на сайце Radzima.org
- Мясяцічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- У Канадзе перавыдалі творы пісьменніка з Піншчыны
- Сюжэт ТРК «Пінск» з Мясяціч пра цяжкі лёс протаірэя Іаана
- Цягніком з Вільні ў Пінск Архівавана 25 снежня 2016.